Sunday, December 24, 2017

У Менску адкрылі мэмарыяльную дошку на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін

У Менску адкрылі мэмарыяльную дошку на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін: "Як адзначае Глеб Лабадзенка, «дошка выйшла ладная» — больш за 100 кіляграмаў бронзы памерам 140 на 70 сантымэтраў. Аўтар праекту, як і валуна на магіле літаратара на Ўшаччыне — скульптар Ігар Засімовіч.
"



'via Blog this'

Школы і садкі Гародні, дзе вучацца па-беларуску | Новы Час

Школы і садкі Гародні, дзе вучацца па-беларуску | Новы Час: "Калі Вы сапраўды хочаце каб Вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў беларускую групу дзіцячага садка, ці першы беларускі клас.
"



'via Blog this'

Saturday, December 23, 2017

На якой мове Скарына выдаў Біблію

На якой мове Скарына выдаў Біблію: "Скарына не будаваў друкарскі станок, не адліваў шрыфты, не вырабляў наборныя касы, не мантаваў шафы-рэалы для захоўваньня літараў, не майстраваў наборныя інструмэнты і рамы для заключкі набора, не стаяў за варштатам падчас друку, не фальцаваў гатовыя аркушы, не разразаў іх, не складаў у камвалюты, не сшываў, не абразаў блёкі і не ўстаўляў іх у вокладкі. Усё гэта рабілі нанятыя ім рамесьнікі.

Скарына — гэта грандыёзнага маштабу беларускі інтэлектуал эпохі Адраджэньня, арганізатар кнігадруку, пісьменьнік, паэт, перакладчык, рэдактар, мовазнавец, ідэоляг-гуманіст, грамадзкі дзяяч, лекар, садавод, бізнэсмэн.

"



'via Blog this'Фрагмэнт прадмовы Францішка Скарыны да кнігі «Другі закон»

Friday, December 22, 2017

У Жыткавіцкім раёне калгас-даўжнік купіў Land Cruiser | euroradio.fm

У Жыткавіцкім раёне калгас-даўжнік купіў Land Cruiser | euroradio.fm: "Супрацоўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Гомельскай вобласці звярнулі ўвагу на куплю толькі з адной прычыны. Пакупка выглядала прадмерна марнатраўнай на фоне таго, як ідуць справы ў сельгаспрадпрыемства.

"



'via Blog this'

Thursday, December 21, 2017

Новае падарожжа Жыгамонта: крочым за ім у вёску Леднікі, што ў Дзяржынскім раёне ВІДЭА

Новае падарожжа Жыгамонта: крочым за ім у вёску Леднікі, што ў Дзяржынскім раёне ВІДЭА: "Вёска з такой назовай знаходзіцца ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. У дзяцінстве ў Ледніках часта бавіў час будучы мастак-авангардыст Уладзіслаў Стрэмінскі. Чым яшчэ яна адметная? Глядзіце ў відэа!


https://nn.by/?c=ar&i=202163"



'via Blog this'

Wednesday, December 20, 2017

Менскім кампаніям загадалі працаўладкаваць беспрацоўных. Улады: пытаем, чым дапамагчы

Менскім кампаніям загадалі працаўладкаваць беспрацоўных. Улады: пытаем, чым дапамагчы: "«На жаль, маніторынг сытуацыі паказаў, што многія прадпрыемствы, якія рэальна ствараюць працоўныя месцы, забываюць пра гэта даць справаздачу ў органы статсправаздачнасьці, — тлумачыць Трушчанка. — Таму мэта прыняцьця гэтага рашэньня — паглядзець, колькі прадпрыемствы стварылі новых працоўных месцаў».

"



'via Blog this'

Tuesday, December 19, 2017

У Мінску выдалі персанальную энцыклапедыю "Францыск Скарына" | euroradio.fm

У Мінску выдалі персанальную энцыклапедыю "Францыск Скарына" | euroradio.fm: "У Мінску выдалі персанальную энцыклапедыю "Францыск Скарына". Яна надрукавана накладам у 1,5 тысячы асобнікаў. Першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі лічыць, што выхад гэтай энцыклапедыі — падзея. Раней выходзілі падобныя энцыклапедыі Максіма Багдановіча, Янкі Купалы. Луцкі кажа, што плануецца выпусціць энцыклапедыю "Францыск Скарына" ў электронным выглядзе. Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя" атрымала прапанову заняцца пошукам варыянту для рэалізацыі гэтага праекту, інфармуе БЕЛТА.

"



'via Blog this'

Monday, December 18, 2017

Міністр спорту: У чэмпіянаце Беларусі па футболе мусіць быць 10, а не 16 каманд | euroradio.fm

Міністр спорту: У чэмпіянаце Беларусі па футболе мусіць быць 10, а не 16 каманд | euroradio.fm: "Міністр спорту Беларусі Аляксандр Шамко ў эфіры тэлеканала АНТ выказаўся наконт перспектыў нацыянальнага чэмпіянату Беларусі па футболе. Ён перакананы, што ў вышэйшай лізе трэба скарачаць колькасць каманд.

"



'via Blog this'

Sunday, December 17, 2017

Беларуска заняла трэцяе месца на конкурсе “Місіс Свету 2017” | euroradio.fm

Беларуска заняла трэцяе месца на конкурсе “Місіс Свету 2017” | euroradio.fm: "Па спецыяльнасці Дар'я настаўніца беларускай і рускай мовы і літаратуры, захапляецца тэатральным мастацтвам, спортам, любіць падарожнічаць, гатаваць. У гэтым годзе на фестывалі Taste of Minsk Дар'я рэалізавала праект інтэграцыі ў сацыяльнае асяроддзе сем'яў бежанцаў з Афганістана і Украіны сумесна з офісам UNHCR.

"



'via Blog this'

Saturday, December 16, 2017

«Галоўнае, каб чалавек зразумеў, што я яго чую» — гутарка з дыспетчаркай, якая дапамагла выратаваць мінчука з балота

«Галоўнае, каб чалавек зразумеў, што я яго чую» — гутарка з дыспетчаркай, якая дапамагла выратаваць мінчука з балота: "Я ішоў з Лошыцы ў Серабранку і захацеў зрэзаць праз мост, але заблукаў і трапіў у балота. Мяне засмактала, і выкараскацца сам я ўжо не мог. Я змерз, і ў мяне адняло ногі. Самая шчырая і бясконцая ПАДЗЯКА тым двум хлопцам з МНС, якія нейкім цудам здолелі мяне знайсці і дастаць з гэтага віру… Яны падаравалі мне жыццё. Аляксей і Мікіта (прозвішчаў не ведаю). Дзякуй усяму МНС за тое, што вы ёсць, і за тое, што ў вас працуюць прафесіяналы, якія заўсёды дапамогуць у бядзе», — напісаў мужчына.

"



'via Blog this'

Friday, December 15, 2017

Японія з Новага года спрашчае візавыя патрабаванні для беларусаў | euroradio.fm

Японія з Новага года спрашчае візавыя патрабаванні для беларусаў | euroradio.fm: "Японія пашырае кола заяўнікаў, якія маюць права на атрыманне шматразовых кароткатэрміновых віз (не больш за 90 дзён), якія плануюць наведаць Японію з дзелавымі мэтамі альбо з'яўляюцца дзеячамі інтэлектуальнай сферы і культуры. Пры гэтым максімальны тэрмін дзеяння шматразовых кароткатэрміновых віз будзе павялічаны з трох да пяці гадоў.

"



'via Blog this'

Thursday, December 14, 2017

Лібэралізацыя не прайшла: кіроўцаў-бяспраўнікаў будуць саджаць, ліхачоў — пазбаўляць правоў  

Лібэралізацыя не прайшла: кіроўцаў-бяспраўнікаў будуць саджаць, ліхачоў — пазбаўляць правоў  : "Не ўдалося лібэралізаваць і пункт, які тычыцца аматараў хуткай язды. Адпачатку прапаноўвалася не пазбаўляць правоў за паўторнае перавышэньне хуткасьці на працягу аднаго году, абмежаваўшыся штрафнымі санкцыямі. Аднак падчас падрыхтоўкі да другога чытаньня Міністэрства ўнутраных спраў рэкамэндавала захаваць старыя нормы, што было ўлічана дэпутатамі.

"



'via Blog this'

Wednesday, December 13, 2017

Музычным «Адкрыцьцём году» стаў беларускамоўны электроншчык Mikita

Музычным «Адкрыцьцём году» стаў беларускамоўны электроншчык Mikita: "Гуртом году стаў ужо папулярны калектыў TonqiXod. Сёлета хлопцы запісалі альбом «Колер, якога няма», узялі актыўны ўдзел у маштабным праекце «(Не)расстраляная паэзія», зайгралі сэт на канцэрце «Салідарныя зь Беларусьсю» у Варшаве. Але нечакана заявілі, што прыпыняюць дзейнасьць. Прыхільнікі спадзяюцца, што ненадоўга.

"



'via Blog this'Гурт TonqiXod

Tuesday, December 12, 2017

«Журналісты за талерантнасць» заклікаюць «Нашу Ніву» не цытаваць патрыярха Кірыла, Трампа і Дашкевіча

«Журналісты за талерантнасць» заклікаюць «Нашу Ніву» не цытаваць патрыярха Кірыла, Трампа і Дашкевіча: "Патлумачым, што «Журналісты за талерантнасць» працягваюць штогадовыя маніторынгі мовы варожасці ў адносінах ўразлівых груп у беларускіх СМІ. У адкрытым доступе з’явіліся вынікі аналізу мовы варожасці ў адносінах ЛГБТК+. Гэтая абрэвіятура традыцыйна азначала супольнасць лесбіянак, гееў, бісэксуалаў, трансгендараў. Цяпер да яе далучыліся «квіры» — тыя, хто сумняецца наконт сваёй гендарнай ідэнтычнасці. Пад «+» маюцца на ўвазе ўсе астатнія — інтэрсэксуалы, асэксуалы, пансэксуалы.


https://nn.by/?c=ar&i=201695"



'via Blog this'

Monday, December 11, 2017

У Мінску дзетак будуць частаваць сапраўднай шведскай каляднай кашай | Новы Час

У Мінску дзетак будуць частаваць сапраўднай шведскай каляднай кашай | Новы Час: "У Швецыі на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака. Але гномы, як і Дзеды Марозы, бываюць сапраўднымі і не. Сапраўдных гномаў ніхто не бачыць, але менавіта яны дапамагаюць людзям і ведаюць пра іх усё. Кожныя Каляды гномы вельмі чакаюць свайго каляднага пачастунку. Што можа здарыцца, калі людзі забываюць пачаставаць гномаў каляднай кашай, вы даведаецеся з кнігі Свэна Нурдквіста «Калядная каша».
"



'via Blog this'

Sunday, December 10, 2017

На Прыпяці ў раёне Жыткавічаў зрабілі пантонны мост — наўзамен аварыйнаму | euroradio.fm

На Прыпяці ў раёне Жыткавічаў зрабілі пантонны мост — наўзамен аварыйнаму | euroradio.fm: "Шырыня ракі ў месцы пераправы складае 146 метраў. Агульная даўжыня моста дасягае 152,5 метра. Цяпер праз гэты мост можа ажыццяўляцца аўтамабільны рух, прычым ён павінен вытрываць нават грузавы транспарт.

"



'via Blog this'

Saturday, December 9, 2017

Актывісты просяць Макея «ўтаймаваць» расейскіх прапагандыстаў 

Актывісты просяць Макея «ўтаймаваць» расейскіх прапагандыстаў : "«Расейскія экспэрты ня сквапіліся на словы — якіх толькі эпітэтаў не атрымала Беларусь: і «няверная жонка», і параўноўвалі яе паводзіны з прадстаўніцамі самай старажытнай прафэсіі. Гучалі абвінавачваньні на адрас вышэйшага кіраўніка нашай краіны — яго абвінавачвалі ў «прадажнасьці і мэркантыльнасьці», — адзначаюць Уладзімер Падгол і Алесь Таўстыка.

"



'via Blog this'Уладзімер Падгол і Аляксандар Таўстыка

Friday, December 8, 2017

Ужо сёньня: гадавіна Белавескіх пагадненьняў

Ужо сёньня: гадавіна Белавескіх пагадненьняў: "8 сьнежня 1991 году ва ўрадавай рэзыдэнцыі Віскулі былі падпісаныя Белавескія пагадненьні. Кіраўнікі Беларусі, Расеі і Ўкраіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук афіцыйна дэнансавалі дагавор аб утварэньні СССР і ўтварылі Садружнасьць Незалежных Дзяржаў.

"



'via Blog this'

Thursday, December 7, 2017

Рэстаўрацыя Калоскай царквы ў Горадні зацягваецца, бо аб’ект «нестандартны»

Рэстаўрацыя Калоскай царквы ў Горадні зацягваецца, бо аб’ект «нестандартны»: "Ужо на пачатку рэстаўрацыйных работ рабочыя сутыкнуліся з тым, што вонкавая сьцяна Каложы, якую мяняюць, прасела на 34 см уніз, на 24 см ад’ехала ў бок Нёмана і па дыяганалі на 9 см распаўзлася.

"



'via Blog this'Рэстаўрацыя Калоскай царквы

Wednesday, December 6, 2017

Што зменіць дэкрэт «Аб развіцці прадпрымальніцтва»?

Што зменіць дэкрэт «Аб развіцці прадпрымальніцтва»?: " Па задумцы дэкрэт № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» – пра паляпшэнне бізнэс-клімату і дае імпульс для развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы ў Беларусі. Згодна з ім, дзяржава будзе менш умешвацца ў працу бізнэсу. Дэкрэт спрашчае працэдуры ўваходу на рынак малога бізнэсу і ўводзіць мараторый на падвышэнне падатковых ставак.
"



'via Blog this'

Tuesday, December 5, 2017

У новым відэароліку пра БНР экранізавалі легенду пра бел-чырвона-белы сьцяг

У новым відэароліку пра БНР экранізавалі легенду пра бел-чырвона-белы сьцяг: "Крама Symbal.by сумесна з творчым аб’яднаньнем «Інакш» прадставілі 5 сьнежня відэаролік «Скарб», прысьвечаны 100-годзьдзю абвяшчэньня БНР і прызнаньню бел-чырвона-белага сьцяга і «Пагоні» дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі.

"



'via Blog this'

Monday, December 4, 2017

Рэзалюцыя канферэнцыі “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычнай традыцыі і калектыўнай памяці” | Лятучы ўніверсітэт

Рэзалюцыя канферэнцыі “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычнай традыцыі і калектыўнай памяці” | Лятучы ўніверсітэт: "17–18 лістапада ў Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці”.  Арганізатарамі канферэнцыі сталі Беларускі архіў вуснай гісторыі (Мінск), Інстытут Славістыкі ПАН (Варшава), Польскі Інстытут у Мінску, Лятучы Ўніверсітэт (Мінск). Канферэнцыя сабрала даследчыкаў з Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы.

"



'via Blog this'

Sunday, December 3, 2017

«Белэнерга» нявыгодны кожны дадатковы мегават магутнасці ад аднаўляльных крыніц | Новы Час

«Белэнерга» нявыгодны кожны дадатковы мегават магутнасці ад аднаўляльных крыніц | Новы Час: "На сайце дзяржаўнага вытворчага прадпрыемства «Белэнерга» ў канцы лістапада з'явіўся матэрыял пра развіццё аднаўляльных крыніц энергетыкі ў Беларусі. Справа не дрэнная, але сама навіна паходзіць на спробу апраўдацца і кінуць камень у апанентаў і «лабістаў» АКЭ. «Зялёныя» упэўненыя: дзяржава сама сабе загнала ў кут, а ў энергетычнай галіне варта праводзіць сур'ёзныя сістэмныя і інфраструктурныя змены.
"



'via Blog this'

Saturday, December 2, 2017

Касцевіч: 1000 рублёў — гэта сярэдні заробак наагул, у галінах будуць адрозненні | euroradio.fm

Касцевіч: 1000 рублёў — гэта сярэдні заробак наагул, у галінах будуць адрозненні | euroradio.fm: "“Пытанне правільна ставіць так: заробак трэба зарабіць, у любой галіне — прамысловасць, сельская гаспадарка, гандаль і гэтак далей, — сказала Касцевіч. — І мы павінны разумець, што ў залежнасці ад фінансавага стану прадпрыемства або галіны ў кожнага канкрэтнага чалавека заробак будзе розным. Задача стаіць аб сярэднім заробку па краіне ў 1000 рублёў у снежні. І гэта для пачатку. Але будзе дыферэнцыяцыя ў разрэзе галінаў і абласцей”.

"



'via Blog this'

Friday, December 1, 2017

Замест "Чабурэчнай" на Ажэшка адкрыецца кафэ "Хотей" з сушы і піцай

Замест "Чабурэчнай" на Ажэшка адкрыецца кафэ "Хотей" з сушы і піцай: "Да канца года на месцы вядомай у Гродне «Чабурэчнай» павінна адкрыцца кафэ «Хотей». Там абяцаюць рабіць сапраўдныя японскія сушы і амерыканскую піцу. Зараз у памяшканнях ідзе капітальны рамонт. Уладальнік кафэ раней адзначаў, што гараджане не пазнаюць культавай у мінулым «Чабурэчнай», распавядае hrodna.life.
"



'via Blog this'Фото: hrodna.life

Прастаяў 600 год, а цяпер у кожны момант можа рухнуць | Новы Час

Прастаяў 600 год, а цяпер у кожны момант можа рухнуць | Новы Час: "«Праблема ў гэтай вежы. Грунтовыя воды. Гэта адна частка вод, а там, наверсе аднекуль таксама вада б’е і падмывае яе. І калі заўтра вежа не вытрымае, я не здзіўлюся», — кажа археолаг Андрэй Мяцельскі.

Каб спыніць разбурэнне, распрацаваны праект адводу грунтовых водаў і ўмацавання схілу. Для гэтага неабходна пракласці дарогу для праходу буравой устаноўкі. Яе кладуць праз роў, які ўваходзіць у ахоўную зону. Культурны пласт дастаецца экскаватарам.

"



'via Blog this'