Saturday, June 2, 2018

Дарога смерці | Новы Час

Дарога смерці | Новы Час: "«Адзін раз, — апавядае М.Карповіч, — спатыкае мяне вартаўнік з Малінаўкі (вёска за 4 кіламетры адсюль. — Аўт.), разнерваваны, узрушаны. Ужо набілі, кажа, ідзі паглядзі, нават не засыпалі… Падышлі мы да плота, што ля дарогі. Аж блізка ў лагчыне вялікая шырокая яма, даверху трупамі напоўнена. Ляжаць, брат, у рад, як парасяты. Пытанне: «Ці было, каб выратаваўся хто адтуль?» — «Куды там выратуешся, гэтакі пл’от, — адказвае Мікалай Васільевіч. — Праўда, раз пад вечар, ужо шарэла, ішоў я праз лес з Зялёнага Лугу ў Цну з адным нашым. Вусцішна было. Якраз страляць перасталі. Аж бачым, сядзіць чалавек пад дрэвам у акрываўленай бялізне, ледзь жывы. Мы падышлі — што рабіць? Якраз машына завурчэла. Адскочылі мы, ідзём. Насустрач два энкавэдзісты: «Кто такие?» — «Цнянскія». — «Никого не видели?» — «Не-а… сядзеў там нейкі», — задрыжэў дзядзька. Потым мы азірнуліся, а яны таго за ногі валакуць. Укінулі ў машыну, як палена, і паехалі. I як ён тады адтуль вылез — я і цяпер не магу зразумець…»
"



'via Blog this'

No comments:

Post a Comment