У Мінску праз моцны туман затрымалі прыбыццё шэрагу авіярэйсаў | euroradio.fm Падобныя атмасферныя з’явы былі і ў многіх іншых раёнах краіны. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет, начныя і ранішнія туманы абумоўленыя антыцыклонам, які ўплывае на надвор’е на ўсёй тэрыторыі краіны. Мяркуецца, што ў другой палове дня яны цалкам разыдуцца і будзе сонечнае надвор’е без ападкаў, з тэмпературай паветра 14-20 са знакам плюс.
No comments:
Post a Comment