
Friday, December 13, 2019
Лепшая з беларускіх біятланістак у спрынце заняла 30-е месца | euroradio.fm
Лепшая з беларускіх біятланістак у спрынце заняла 30-е месца | euroradio.fm У пятніцу ў Хохфільцане стартаваў другі этап Кубка свету па біятлоне. Спрынтарскую гонку на 7,5 км выйграла італьянка Даратэя Вірэр (адзін промах на двух агнявых рубяжах). Лепшая з беларускіх біятланістак Ганна Сола заняла 30-е месца — +1.12,7 (адзін промах). Ірына Крыўко была 33-я — +1.17,4 (два промахі), Дзінара Алімбекава заняла 34-е месца — +1.21,1 (без промахаў), Алена Кручынкіна была 61-й сярод 104 удзельніц — +2.12,5 (тры промахі).

Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment