
Monday, November 26, 2018
Будзьма беларусамі! » Доктар баранавіцкай хуткай і яго бацька-філолаг стварылі унікальны руска-беларускі даведнік лекавых раслін
Будзьма беларусамі! » Доктар баранавіцкай хуткай і яго бацька-філолаг стварылі унікальны руска-беларускі даведнік лекавых раслін — У бацькі няма медыцынскай адукацыі, але ён выкладае ў медыцынскім універсітэце ў Гродне і заўсёды цікавіўся калямедыцынскімі тэмамі, — распавядае Арцём Варанец. — Ён стварыў шмат розных беларускамоўных слоўнікаў па медыцыне, але даведніка раслін не было. А тэма гэтая, нягледзячы на развіццё фармакалогіі, да гэтага часу цікавая людзям. Многія звяртаюцца да народных лекараў, зёлак. І паколькі ў Беларусі існуюць розныя дыялекты, узнікае блытаніна ў назвах некаторых лекавых раслін. Каб яе больш не было, бацька і вырашыў стварыць слоўнік-даведнік лекавых раслін. Тым больш, як аказалася, у Беларусі дагэтуль было толькі два падобныя выданні, дый тыя ў пачатку XX стагоддзя.

Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment