Friday, March 10, 2017

Мікола Купава: Канстатацыя, што ў нас ёсць нейкае адраджэнне, — гэта ілюзія | Новы Час: "Ідэя незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі стала актыўна распрацоўвацца ў 1917 годзе на Усебеларускім з'ездзе (кангрэсе), што праходзіў у снежні ў будынку Гарадскога (цяпер Купалаўскага) тэатра ў Мінску. Ужо 21 лютага 1918 года Выканкам Рады Усебеларускага кангрэса звярнуўся да народа Беларусі з Першай Устаўной граматай, у якой аб'явіў сябе ўладай у Беларусі. 9 сакавіка 1918 адбылося першае ўрачыстае пасяджэнне Выканаўчага камітэта Рады кангрэса, на якім прынялі Другую Устаўную грамату, дзе Беларусь была абвешчана народнай рэспублікай. Выканаўчы камітэт пераўтварыўся ў Раду БНР. У межах Беларусі былі зацверджаны свабоды слова, друку, сходаў, забастовак, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, права на аўтаномію, раўнапраўе моў усіх нацыянальнасцяў Беларусі. У ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года пасля дзесяцігадзінных спрэчак нязначнай большасцю галасоў Рада БНР прыняла Трэцюю Устаўную грамату, у якой абвясціла незалежнасць Беларусі.

"



'via Blog this'

No comments:

Post a Comment