
Friday, October 25, 2019
У Рэчыцы аператарку пошты прэміравалі за беларускую мову | Новы Час
У Рэчыцы аператарку пошты прэміравалі за беларускую мову | Новы Час «На жаль, часам мне даводзіцца натыркацца на тое, што работнікі, у тым ліку і пошты не толькі не адказваюць на той дзяржаўнай мове, на якой я да іх звяртаюся, але нават і не разумеюць мяне па-беларуску, – распавядае Андрэй Мядзведзеў. – Але, калі недзе са мной камунікуюць па-нашаму, дык я абавязкова пішу падзяку такому супрацоўніку і прашу кіраўніцтва, каб яно яго неяк заахвоціла. Так зрабіў і цяпер. У многіх еўрапейскіх краінах, дзе маецца больш за адну афіцыйную ці дзяржаўную мову, адказ на мове кліента – няпісанае правіла і звычайны стандарт абслугоўвання. Але ж там у іх прынята прывабліваць кліентаў у свае ўстановы любым магчымым спосабам. У нас жа такога няма і за кліентамі ніхто асабліва не ганяецца. Таму на цяперашнім этапе, калі нашу мову проста разумеюць – гэта абавязак работнікаў, але, калі мне яшчэ і адказваюць па-нашаму – гэта ўжо праява павагі да мяне, якая каштуе таго, каб за яе аддзячыць. Магчыма, такім чынам правіла абслугоўвання на мове кліента замацуецца і ў нашай двухмоўнай Беларусі».

Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment