Sunday, October 27, 2019

Якуб Наркевіч-Ёдка — першы стваральнік радыёпрыёмніка і беларускі Тэсла XIX стагоддзя

Якуб Наркевіч-Ёдка — першы стваральнік радыёпрыёмніка і беларускі Тэсла XIX стагоддзя Усё пачалося з Міншчыны. Якуб Наркевіч-Ёдка нарадзіўся 8 студзеня 1848 года ў маёнтку Атонава (ёсць думка, што насамрэч гэта быў маёнтак Турын Мінскай губерніі), паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду, а з боку маці ўвогуле быў у сваяцтве са знакамітым Тадэвушам Касцюшкам. У радавых маёнтках, дзе хлопчык правёў свае дзіцячыя гады, ён вывучыў французскую мову і выдатна асвоіў піяніна. Дарэчы, тады ж ён і пачаў складаць музычныя творы. Затым было паступленне ў Мінскую гімназію, а пасля — выезд у Еўропу. У наступныя гады Якуб атрымліваў веды ў найбуйнейшых навуковых цэнтрах заходняга свету, у тым ліку ў Парыжы і Рыме.

No comments:

Post a Comment