Гаворыць і паказвае «Радзіва «Прудок»: як velcom і Купалаўскі тэатр ствараюць новы культурны код «Радзіва «Прудок» – гэта гісторыя пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата. У кнізе ён расказаў аб тым, як вырашыў з’ехаць у вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда, прамяняўшы мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку змяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook – пасля гэтыя запісы развіліся ў кнігу, якая заваявала сэрцы многіх беларусаў.
No comments:
Post a Comment