Monday, December 24, 2018

Моладзевая прэмія RADA Awards 2018: вынікі і фотарэпорт з цырымоніі

Моладзевая прэмія RADA Awards 2018: вынікі і фотарэпорт з цырымоніі Сёлетнюю цырымонію RADA Awards адкрылі выкананнем арыі «Lascia ch'io pianga», якая трывала асацыюецца з трыераўскім «Антыхрыстам», але на самой справе гэта трэк пра сумны лёс добрай хрысціянскай дзяўчыны і пра яе несуцішную прагу свабоды (сінк эбаўт іт).

У святле сафітаў героі прэміі глядзеліся сапраўднымі выратавальнікамі сусвету. Урачыстая музыка і віно (і радыятары) падагравалі гэтае ўражанне. Усмешкі азаралі твары, бліскучыя сэлфі напаўнялі Instagram – і, здаецца, хай на кароткі час, але ўсім удалося забыцца на папулярны фільтр пад назвай «выгаранне»…

No comments:

Post a Comment