Tuesday, December 20, 2016

Трагедыя чалавечага сьледу: "Здаецца, у паўтарагадзінным дакумэнтальным фільме «Ты сюды больш ня вернесься» нічога не адбываецца. Канечне, толькі здаецца. Паводле законаў пэўных паліфанічных, а значыць, добрых, жанраў глябальныя рэчы прапісваюцца на другім пляне, за першасным, непрыкрытым, відавочным. Ты павінен разгледзець гэтыя матывы, бо ў іх — сэнс. Хаця нясьпешнае назіраньне рэжысэра Дзьмітрыя Махамета за старой жанчынай, якая ў роднай вясковай хаце праводзіць апошняе лета, можа быць самадастатковым, дзякуючы самой фактуры. Але што важней у гэтай гісторыі — бабуля паступова ўпарадкоўвае сьвет вакол сябе, хоць яе высілкі імгненна зарастуць быльлём: яна канчаткова пераедзе да дзяцей і «сюды больш ня вернецца». Прыгожая супярэчнасьць гэтай карціны ў тым, што дзеяньне ўвесь час імкнецца да нерухомасьці і статычнасьці, але сьвет вакол галоўнай гераіні зьмяняецца прыкметна.

"



'via Blog this'

No comments:

Post a Comment