
Friday, May 31, 2019
Тэст, які зможа выканаць кожны! Згадваем родную мову па фотаздымках
Тэст, які зможа выканаць кожны! Згадваем родную мову па фотаздымках Працягваем штомесяц узнаўляць у памяці цікавыя беларускія словы. Сёння — вяснова-летнія, самыя актуальныя. Натхняемся, карыстаемся з задавальненнем!

Thursday, May 30, 2019
Як выглядаюць першыя мікрааўтобусы беларускай вытворчасці ФОТА
Як выглядаюць першыя мікрааўтобусы беларускай вытворчасці ФОТА
Мінскі аўтамабільны завод афіцыйна запусціў продаж грузавых фургонаў МАЗ-365022 і мікрааўтобусаў МАЗ-281040, зборачная вытворчасць якіх разгарнулася ў Брэсце. Кошт мікрааўтобуса ў стандартнай камплектацыі складае 62 196 рублёў (прыкладна $30 тыс.). У параўнанні з мадэлямі еўрапейскіх вытворцаў выходзіць танней.

https://nn.by/?c=ar&i=231401
Мінскі аўтамабільны завод афіцыйна запусціў продаж грузавых фургонаў МАЗ-365022 і мікрааўтобусаў МАЗ-281040, зборачная вытворчасць якіх разгарнулася ў Брэсце. Кошт мікрааўтобуса ў стандартнай камплектацыі складае 62 196 рублёў (прыкладна $30 тыс.). У параўнанні з мадэлямі еўрапейскіх вытворцаў выходзіць танней.

https://nn.by/?c=ar&i=231401
Wednesday, May 29, 2019
На складзе школьнага камбіната ў Лідзе знойдзеныя цукеркі з кішачнай палачкай. Яны зроблены ў Расіі
На складзе школьнага камбіната ў Лідзе знойдзеныя цукеркі з кішачнай палачкай. Яны зроблены ў Расіі па выніках праверкі выдадзена прадпісанне аб забароне рэалізацыі небяспечных цукерак, а таксама аб забароне ўвозу іх на тэрыторыю Беларусі. Дадзеная прадукцыя занесена ў Рэестр небяспечнай прадукцыі, які публікуецца на сайце Дзяржстандарту.

https://nn.by/?c=ar&i=231332

https://nn.by/?c=ar&i=231332
Tuesday, May 28, 2019
Monday, May 27, 2019
Колькасць падпісантаў суполкі «НН» у Фэйсбуку набліжаецца да 16 тысяч чалавек, а Укантакце — да 17 тысяч. Далучайцеся і вы!
Колькасць падпісантаў суполкі «НН» у Фэйсбуку набліжаецца да 16 тысяч чалавек, а Укантакце — да 17 тысяч. Далучайцеся і вы! Дзякуем усім нашым чытачам за тое, што застаецеся з намі, а таксама запрашаем у нашыя ўтульныя суполкі новых падпісчыкаў. Мы стараемся, каб вы хутка дазнаваліся аб самых цікавых падзеях у Беларусі і свеце.

https://nn.by/?c=ar&i=231197

https://nn.by/?c=ar&i=231197
Sunday, May 26, 2019
П’яны мінчук учыніў дэбош у электробусе, дзе выпадкова апынуўся міліцыянт | euroradio.fm
П’яны мінчук учыніў дэбош у электробусе, дзе выпадкова апынуўся міліцыянт | euroradio.fm Міліцыянт папярэдзіў, што знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане і нецэнзурная лаянка з’яўляюцца правапарушэннем, пасля чаго дэбашыр палез біцца. Але праваахоўнік скруціў пасажыра, прышпіліў яго кайданкамі да поручня і так даставіў на канцавы прыпынак, дзе іх чакаў нарад міліцыі.

Saturday, May 25, 2019
Юрый Зісер набыў юным беларускім музыкам пяць арганаў | euroradio.fm
Юрый Зісер набыў юным беларускім музыкам пяць арганаў | euroradio.fm Два электраарганы накіраваліся ў Пінск і цяпер на іх будуць граць навучэнцы гарадскога каледжа і дзіцячай школы мастацтваў, прычым тут нават плануюць адкрыць навучанне па новай спецыяльнасці дзякуючы з'яўленню такога інструмента. Яшчэ тры арганы перададзеныя ў профільныя ўстановы сталіцы.

Friday, May 24, 2019
Выйшла кніга «Сучасныя беларускія гаворкі ў Латвіі»
Выйшла кніга «Сучасныя беларускія гаворкі ў Латвіі» Выйшла новая манаграфія польскага лінгвіста, які даследуе малавядомае — беларускія гаворкі на тэрыторыі сучаснай Латвіі. У першай (Варшава, 2009; пераклад на беларускую мову: 2012, 2015) аўтар апісаў сацыялінгвістычныя аспекты функцыянавання беларускіх гаворак на тэрыторыі Латвіі. У новай кніжцы прадстаўлена больш шырокая характарыстыка структуры гаворак (фанетыка, марфалогія, сінтаксіс, лексіка, фразеалогія), іх паходжанне ды класіфікацыя.

https://nn.by/?c=ar&i=231070

https://nn.by/?c=ar&i=231070
Thursday, May 23, 2019
17 месцаў у Беларусі, дзе можна бясплатна ўзяць налепкі з «Пагоняй»
17 месцаў у Беларусі, дзе можна бясплатна ўзяць налепкі з «Пагоняй»
- Узяць сабе ды сябрам налепкі ў тых месцах, дзе яны ўжо з’явіліся. Спіс пунктаў апублікаваны тут.
- Сфатаграфаваць вашую налепку і з хэштэгам #ПагоняПобач расказаць пра акцыю ў сацыяльных сетках.
- Прапанаваць сваё месца для распаўсюду налепак (кавярня, крама, гандлёвая кропка ці любое іншае месца з дакладным графікам працы), форма для заяўкі тут.
- Падтрымаць акцыю на molamola.by, каб налепак і месцаў іх распаўсюду станавілася больш і больш. 5 вашых рублёў — гэта 50 аўто на дарогах Беларусі з налепкамі з «Пагоняй».
Нам хочуць даказаць, што герб «Пагоня» — гэта апазіцыйны сімвал, а мы пакажам — што народны, які любяць сотні тысяч беларусаў!
Wednesday, May 22, 2019
У дзень памяці Максіма Багдановіча пройдуць бясплатныя экскурсіі | Новы Час
У дзень памяці Максіма Багдановіча пройдуць бясплатныя экскурсіі | Новы Час 102 гады мінула з таго імгнення, як у далёкай Ялце 25 траўня 1917 года перастала біцца сэрца Максіма Багдановіча. Традыцыйна ў гэты дзень Літаратурны музей Максіма Багдановіча ладзіць мерапрыемствы, каб ушанаваць памяць Паэта

Tuesday, May 21, 2019
У Беларусь з Францыі вярнулі культурную каштоўнасць — шпалеру XVII стагоддзя | euroradio.fm
У Беларусь з Францыі вярнулі культурную каштоўнасць — шпалеру XVII стагоддзя | euroradio.fm Менавіта дадзеная шпалера ніколі раней не знаходзілася на тэрыторыі нашай краіны, але яна належыць да эпохі, калі менавіта такія шпалеры заходнееўрапейскай вытворчасці ўпрыгожвалі замкі і палацы беларускай шляхты, у тым ліку і Мірскі замак, адзначаюць у пасольстве.

Monday, May 20, 2019
Названы самыя папулярныя месенджары сярод беларусаў. Некаторыя лічбы вас здзівяць
Названы самыя папулярныя месенджары сярод беларусаў. Некаторыя лічбы вас здзівяць На першым месцы па папулярнасці сярод беларусаў з вялікім адрывам размяшчаецца Viber, доля карыстальнікаў якога на момант апытання склала 65,4% ад агульнай колькасці апытаных. Асаблівай папулярнасцю дадзены рэсурс карыстаецца сярод гараджан (69,8%), моладзі (89,4%) і рэспандэнтаў ва ўзросце 30—49 гадоў (80,9%).

https://nn.by/?c=ar&i=230751

https://nn.by/?c=ar&i=230751
Sunday, May 19, 2019
Беларускія казкі можна слухаць бясплатна праз новы мабільны дадатак | Новы Час
Беларускія казкі можна слухаць бясплатна праз новы мабільны дадатак | Новы Час Казкі для праекта былі сабраны ў розных кутках Беларусі. Прыкладанне дае магчымасць праслухаць 53 казкі, якія на працягу 20 гадоў збіраліся даследчыкамі, у тым ліку і лідарам фолк-мадэрн-гурта «Палац» Алегам Хаменкам(ён зрабіў унёсак у выглядзе 4 казак). Казкі аб'яднаны ў тэматычныя катэгорыі: «Чароўныя казкі», «Казкі пра жывёл», «Дзіўныя казкі», «Казкі пра жыццё», «Павучальныя казкі» і «Казка пра салдата».

Saturday, May 18, 2019
101 цуд Беларусі ў адной кнізе | Новы Час
101 цуд Беларусі ў адной кнізе | Новы Час Кніга будзе аднолькава цікава як дзецям, дзякуючы шыкоўным ілюстрацыям, так і дарослым, якія з яе змогуць даведацца шмат цікавай інфармацыі, а магчыма — і выправіцца ў шлях па тых мясцінах. Альбо адзначыць у кнізе мясціны, у якіх ужо пабывалі, — зафарбаваўшы сэрца, якое ў энцыклапедыі намалявана каля кожнага помніка архітэктуры. Чытаецца кніга вельмі лёгка. Бо інфармацыя ў ёй пададзена не сухім энцыклапедычным стылем, а амаль мастацкім словам, з цікавымі фактамі. У гэтым заслуга аўтара, гісторыка Яраша Малішэўскага — адныго з найбольш вядомых у краіне беларускамоўных гідаў, які і сам зведаў багата гэтых мясцін, і пра якія можа апавядаць гадзінамі. А таксама пра гісторыю іх пабудовы і уладароў.

Friday, May 17, 2019
"Стартапніца": размаўляем пра маркетынг з Дар'ей Сясіцкай з WANNABY | euroradio.fm
"Стартапніца": размаўляем пра маркетынг з Дар'ей Сясіцкай з WANNABY | euroradio.fm Уклад маркетынгу ў поспех стартапа складана пераацаніць. Можна сабраць крутую каманду і стварыць унікальны прадукт, але без якаснага прасоўвання гэтая добрая праца застанецца незаўважанай.

Thursday, May 16, 2019
«Куды глядзіць дзяржава?» Чаму сьветлагорская лякарня просіць грошай у людзей
«Куды глядзіць дзяржава?» Чаму сьветлагорская лякарня просіць грошай у людзей
- Чаму ня робяць рамонт, не закупляюць абсталяваньне? «Адсутнасьць бюджэтных сродкаў на такія расходы».
- На што выдаткоўваюцца бюджэтныя сродкі? «Абласны бюджэт выдзеліў 150 тысяч на рэанімабіль. 250 тысяч далі на інфарматызацыю, 100 тысяч — на супрацьпажарную сыгналізацыю».
- Што рабіць? «Мы зьвяртаемся да жыхароў гораду і раёну з просьбай аказаць пасільную фінансавую дапамогу. Для гэтых мэтаў адкрыты дабрачынны рахунак у банку».
Калі ў вёсцы закрыюць апошнюю беларускамоўную школу
Калі ў вёсцы закрыюць апошнюю беларускамоўную школу Савіцкую васьмігадовую школу Шчучынскага раёну, у якой я калісьці вучыўся па-беларуску, спачатку закрылі (у рэчышчы «аптымізацыі», як і сотні іншых невялікіх вясковых школ). А празь нейкі час увогуле зраўнялі бульдозэрам зь зямлёй — каб занядбаны будынак не псаваў краявіду. На маляўнічасьць ваколіц гэта, праўда мала паўплывала: нікому не патрэбны пляц паволі зарастае кустоўем і занепадае, як і ўся вёска Савічы.

Wednesday, May 15, 2019
Яшчэ адзін выпадак. Жанчына заплаціла за таксі 82 рублі, але прыдумала спосаб пакараць кіроўцу. І ён заплаціў штраф!
Яшчэ адзін выпадак. Жанчына заплаціла за таксі 82 рублі, але прыдумала спосаб пакараць кіроўцу. І ён заплаціў штраф! таксіст адвёў пасажыраў па маршруце: вул. Бабруйская — ст. м. «Барысаўскі тракт». Паездка абышлася ў 72 рублі. Жанчыну цана абурыла, і яна паспрабавала аднавіць справядлівасць. Аднак, калі задзейнічалі таксометр, апарат налічыў яшчэ большую суму — 81,9 рубля. Жанчыне давялося аплаціць менавіта яе, — распавялі ў інспекцыі.

https://nn.by/?c=ar&i=230472

https://nn.by/?c=ar&i=230472
Tuesday, May 14, 2019
«Хай Пазьняк задушыцца». Як апэратар Лукашэнкі выпадкова зьняў зьнішчэньне бел-чырвона-белага сьцяга - Беларуская Праўда
«Хай Пазьняк задушыцца». Як апэратар OHO выпадкова зьняў зьнішчэньне бел-чырвона-белага сьцяга - Беларуская Праўда «Наогул Дзіма ў статусе прэзыдэнцкага відэаапэратара шмат што пасьпеў наздымаць, чым потым актыўна карыстаўся Паша Шарамет, — кажа Сяргей Чырык. — Ёсьць інфармацыя, што яго за нейкія непажаданыя кадры ўрэшце і забілі, хоць Завадзкі і сам мог не падазраваць, куды менавіта ўлез, каго мог патурбаваць».

Monday, May 13, 2019
Канфлікт вакол помніка Льву Сапегу ў Слоніме | Новы Час
Канфлікт вакол помніка Льву Сапегу ў Слоніме | Новы Час Сёлета 1 верасня ў Слоніме адбудзецца рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства і друку. Падчас свята мяркуецца адкрыццё помніка канцлеру Вялікага Княства Літоўскага, слонімскаму старосту Льву Сапегу (1557–1633).

Sunday, May 12, 2019
Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным
Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным Такім чынам, працэдура прызначэньня рэфэрэндуму адбывалася з парушэньнем, як мінімум, Закона «Аб статусе дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь» (паводле якога дэпутат зьяўляецца асобай недатыкальнай) і «Часовага Рэглямэнту Вярхоўнага Савета», а таксама Крымінальнага Кодэксу.

Saturday, May 11, 2019
Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс
Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс Паводле Канстытуцыі, адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў Беларусі з'яўляецца народ. Усе міністры і пракуроры — проста нанятыя на працу часовыя менеджары. Між тым рашэнні пра выдзяленні зямлі ў абыход заканадаўства не публікуюцца на Нацыянальным прававым партале.

https://nn.by/?c=ar&i=155262

https://nn.by/?c=ar&i=155262
Friday, May 10, 2019
Натхненнем ізноў стала Беларусь. Архітэктар царквы ў Лондане спраектаваў будынак для дылера Rolls-Royce і Bentley ФОТА
Натхненнем ізноў стала Беларусь. Архітэктар царквы ў Лондане спраектаваў будынак для дылера Rolls-Royce і Bentley ФОТА Будынак задуманы так, каб палепшыць узровень абслугоўвання кліентаў і дазволіць убачыць, як вінтажныя аўтамабілі Rolls Royces і Bentley аднаўляюцца. Наведнікі будуць перамяшчацца з шоу-рума на першым паверсе праз мост на верхні паверх да абліцаваных празрыстым полікарбанатам памяшканняў аўтамайстэрняў, дзе яны змогуць назіраць за працэсам рэстаўрацыі.

https://nn.by/?c=ar&i=230206

https://nn.by/?c=ar&i=230206
Thursday, May 9, 2019
«Запрещается». Шэсьць забаронаў савецкай цэнзуры ў публікацыях пра Другую ўсясьветную вайну
«Запрещается». Шэсьць забаронаў савецкай цэнзуры ў публікацыях пра Другую ўсясьветную вайну Забаранялася публікаваць -
- зьвесткі ў абсалютных лічбах і ў адсотках пра колькасьць мабілізаваных
- лічбавыя дадзеныя пра людзкія страты
- інфармацыю пра колькасьць партызанаў, якія дзейнічалі на часова акупаванай тэрыторыі
- зьвесткі і высновы адносна апэрацый замежных войскаў, якія бралі ўдзел у Другой усясьветнай вайне
Wednesday, May 8, 2019
Эўразьвяз і Рада Эўропы далі 17,5 млн эўра на падтрымку «належнага кіраваньня» ў краінах Усходняга партнэрства
Эўразьвяз і Рада Эўропы далі 17,5 млн эўра на падтрымку «належнага кіраваньня» ў краінах Усходняга партнэрства «Усходняе партнэрства» — шматбаковая праграма ЭЗ, якая рэалізуецца ад траўня 2009 году на ініцыятыву Польшчы і Швэцыі і накіраваная на разьвіцьцё рэгіянальнага супрацоўніцтва з шасьцю былымі рэспублікамі СССР.

Tuesday, May 7, 2019
Прайшло 20 гадоў з дня знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі | euroradio.fm
Прайшло 20 гадоў з дня знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі | euroradio.fm Ён узначальваў міліцэйскае ведамства ў 1994-1995 гадах. Пасля адстаўкі Захаранка ўвайшоў у шэрагі апазіцыі, крытыкаваў рэжым Аляксандра Лукашэнкі, ствараў аб'яднанне афіцэраў-сілавікоў. Неаднаразова ўдзельнічаў у вулічных акцыях, прычым ішоў у першых шэрагах.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 47-гадовы Юрый Захаранка быў забіты так званым "эскадронам смерці".

Monday, May 6, 2019
У пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы знайшлі бомбу часоў Другой сусветнай вайны. Рух праз «Брузгі» перакрыты
У пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы знайшлі бомбу часоў Другой сусветнай вайны. Рух праз «Брузгі» перакрыты «Паводле інфармацыі польскага боку, у пункце пропуску «Кузніца Беластоцкая» падчас яго рэканструкцыі была знойдзена бомба часоў Другой сусветнай вайны. Польскі бок спыніў афармленне як на ўезд, так і на выезд усіх відаў транспарту. Вядуцца мерапрыемствы па арганізацыі бяспекі. У сувязі з гэтым пункт пропуску «Брузгі» не функцыянуе да аднаўлення работы пункта пропуску на сумежнай баку»
https://nn.by/?c=ar&i=230066
https://nn.by/?c=ar&i=230066

Sunday, May 5, 2019
Што мы слухалі ў красавіку: дзясятка найбольш значных музычных альбомаў месяца
Што мы слухалі ў красавіку: дзясятка найбольш значных музычных альбомаў месяца Як заўсёды, на пачатку месяца мы падбіраем дзясятку найбольш значных, на наш погляд, музычных навінак. Прыемна, што з іх тры — беларускай вытворчасці.

Saturday, May 4, 2019
Яны нібыта жывыя! У Мінску ўзвялі з пяску гіганцкіх багоў і духаў Беларусі ФОТЫ
Яны нібыта жывыя! У Мінску ўзвялі з пяску гіганцкіх багоў і духаў Беларусі ФОТЫ Амаль тры тыдні спатрэбілася 10 скульптарам з Беларусі і Расіі, каб удыхнуць жыццё ў горы пяску. Усе манументы — героі беларускай міфалогіі. Цмок, Пярун, Жалезны чалавек, Расамаха — каго тут толькі няма. Самая вялікая скульптура ў вышыню сягае пяці метраў.

https://nn.by/?c=ar&i=230005

https://nn.by/?c=ar&i=230005
Friday, May 3, 2019
Іван Кірчук: У мяне няма кароткай спадніцы, каб стаць народным артыстам | #RFRM
Іван Кірчук: У мяне няма кароткай спадніцы, каб стаць народным артыстам | #RFRM
Чаму ў Беларусі афіцыйная нацыянальная культура апусцілася да ўзроўню вышыванкі і танцаў пад гармонік, ці ёсць месца ў ІТ-краіне ўласнаму фальклору і чаму этніка — гэта не толькі мінулае, але і будучыня? Пра гэта і не толькі Марыя Войцік спецыяльна для #RFRM пагутарыла з Іванам Кірчуком — фалькларыстам, музыкам, лідарам гурта «Троіца». Гурт сёлета, дарэчы, спраўляе 20-гадовы юбілей.

Thursday, May 2, 2019
БРСМаўкі ў вышыванках і каша з "Камуналкі" на выставе "СМІ ў Беларусі" (фота) | euroradio.fm
БРСМаўкі ў вышыванках і каша з "Камуналкі" на выставе "СМІ ў Беларусі" (фота) | euroradio.fm У Мінску 2-4 траўня праходзіць традыцыйная штогадовая выстава "СМІ ў Беларусі". Яна ладзіцца ў выстаўным цэнтры “БелЭкспа” (праспект Пераможцаў, 14).

Wednesday, May 1, 2019
Як цяпер выглядае развязка на Дзяржынскага, якая адкрыецца праз тыдзень і разгрузіць рух у цэнтры Мінска ШМАТ ФОТА
Як цяпер выглядае развязка на Дзяржынскага, якая адкрыецца праз тыдзень і разгрузіць рух у цэнтры Мінска ШМАТ ФОТА Пасля таго, як развязка будзе адкрытая, работы працягнуцца. Каб скончыць будаўніцтва Першага транспартнага кола, трэба злучыць існуючую дарогу з вуліцай Талстога. Дабудаваць трэба яшчэ каля 400 метраў.

https://nn.by/?c=ar&i=229838

https://nn.by/?c=ar&i=229838
Subscribe to:
Posts (Atom)