Tuesday, October 2, 2012
Невероятно!!!: 
Борисовский БАТЭ обыграл мюнхенскую "Баварию" со счетом 3:1. Причем, борисовская команда весь матч вела в счете. Болельщики, едва надеясь на такой исход матча, праздновали победу не только на минском стадионе «Динамо», но и на минских улицах, и во дворах спальных районов. Это вторая сенсационная победа БАТЭ в Лиге чемпионов. Первой командой, которой борисовчане показали свой класс стал французский «Лилль». Репортажи с послематчевых пресс-конференций читайте завтра на нашем сайте.

Адмыслоўцы: беларускі парламент – гэта перадпенсійны адстойнік: Новы парламент ужо абраны, аднак Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання яшчэ паспее на апошняй сесіі прыняць бюджэт.
HRW патрабуе спыніць перасьлед палітвязьняў: Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch запатрабавала спыніць запалохваньне палітычных зьняволеных у Беларусі і расьсьледаваць паведамленьні аб злоўжываньнях адміністрацыі ў месцах пазбаўленьня волі.
"Наумов делал нас пай-мальчиками, а мы карательный орган!": По мнению бывшего министра МВД Юрия Сивакова, милиции не хватает не власти, а престижа.
На Віцебшчыне адзначылі свята жураўлёў і журавін:
У горадзе Міёры ўпершыню прайшло экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”. Мэтай імпрэзы сталася прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем экалогіі на мясцовым узроўні пры падтрымцы міжнароднай супольнасці.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міёрскі райвыканкам, Праект ЕС і ПРААН “Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь”, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Час і месца правядзення свята абраныя невыпадкова. Тут, на Віцебшчыне, месціцца адно з найбуйнейшых верхавых балот у Беларусі і ва ўсёй Еўропе – Ельня. І менавіта ў верасні гэтыя мясціны прымаюць на адпачынак падчас восеньскай міграцыі больш за 4 000 жураўлёў і 10 000 гусей штогод. Таксама ў гэты час на тутэйшых балотах пачынаецца сезон збору журавін. Па словах старшыні Міёрскага райвыканкама Ігара Кузняцова, у мінулым годзе было нарыхтавана 150 тон ягад. У цэлым запасы журавін на балоце Ельня па розных крыніцах ацэньваецца ў 200-400 тон.
На прэс-канферэнцыі з арганізатарамі фэсту шмат увагі надзялялася тэме інвестыцый у экалагічныя праекты Беларусі, уздымаліся пытанні наконт інфраструктуры і развіцця экатурызму ў раёне. Кіраўнік Аддзела праектаў і праграм Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Левелін Эдвардс паведаміў, што гэтым летам Еўрапейскай камісіяй было прынята рашэнне аб фінансаванні праекта на дванаццаць мільёнаў еўра, які будзе прысвечаны развіццю розных аспектаў “зялёнай” эканомікі ў нашай краіне.
Падчас свята прадстаўнік ПРААН у Беларусі Антоніас Брук падкрэсліў важнасць захавання беларускіх балот не толькі для Беларусі, Еўропы, але і для ўсяго свету. “Гэты фестываль паказвае, што сумеснымі намаганнямі міжнародных, дзяржаўных арганізацый, мясцовых органаў улады, няўрадавых і грамадскіх арганізацый і, канешне ж, мясцовых жыхароў, можна шмат чаго дасягнуць у гэтым напрамку”, – сказаў Брук.
Нягледзячы на капрызнае надвор’е, што панавала ў Міёрах 30 верасня, у гарадскім месцы адпачынку “Паўвостраў” стаяў святочны тлум, чуліся спевы і музыка. Прыбраны ў жоўтае лісце сквер стаў гарманічнай дэкарацыяй для афармлення імправізаваных вясковых падворкаў Міёрскага краю. На іх мясцовыя жыхары выстаўлялі ўсе багацці сваіх раёнаў – ад прадметаў народных промыслаў да садавіны, гародніны, выпеку і саленняў. Тут жа гаспадары падвор’яў заклікалі наведвальнікаў пакаштаваць разнастайнай выпечкі з журавінамі, журавінавага морсу і нават гарэлкі. Шчыравалі недарэмна: кожны хацеў перамагчы ў конкурсе на лепшы падворак. Былі на свяце і іншыя забавы: выступленні песенных калектываў і выканаўцаў, конкурсная праграма сярод школьніц “Міёрская Журавінка”, атракцыёны, экалагічныя гульні, віктарыны, выстава-продаж вырабаў народных майстроў.

Кульмінацыяй святочных мерапрыемстваў стаў арганізаваны аўтобусны выезд на палі Міёрскага краю, дзе ўсе ахвотныя праз спецыяльныя прыстасаванні і біноклі маглі назіраць за зграямі грацыёзных шэрых жураўлёў.
Дзіяна Серадзюк, фота Вольгі Алімавай, TUT.BY

Subscribe to:
Posts (Atom)