Saturday, January 14, 2017

«Думаў, што гэта фантастыка, але ўсё магчыма» — першы беларус скарыў вяршыню Антарктыды: "Гарадзенец Вадзім Фралоў узьняўся на самы высокі пункт Антарктыды з 4 на 5 студзеня 2017 году. Гара Вінсан — апошняя зь вяршыняў сьвету, якая не была скораная беларусамі. Свабода паразмаўляла з альпіністам, калі той вярнуўся з Антарктыды.
"



'via Blog this'

Friday, January 13, 2017

Гамельчукі купілі для музея рэдкі дакумент на інтэрнэт-аўкцыёне | euroradio.fm: "Дакумент уяўляе сабой вялізны ватман — больш за 2 метры ў даўжыню, таму ён складзены ў некалькі разоў. Створаны ён быў 116 гадоў таму. На краслюнку паказаны мост над Лібава-Роменскай чыгункай у Гомелі. Ён мусіў злучыць дзве часткі Гомеля, разрэзаныя чыгункай. Малодшы навуковы супрацоўнік музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Юрый Панкоў мяркуе, што будаўніцтва моста хутчэй за ўсё перашкодзіла Першая сусветная вайна.

"



'via Blog this'

Thursday, January 12, 2017

Удзень у пятніцу ў Беларусі чакаецца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў | euroradio.fm: "У дзённыя гадзіны чакаецца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў (у сталіцы — ад 0 да мінус 2), у начныя гадзіны — ад мінус 1 да мінус 6 (на Віцебшчыне — да мінус 8, у Мінску — ад мінус 5 да мінус 7 градусаў), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.

"



'via Blog this'

Wednesday, January 11, 2017

Ваўкі супраць людзей: "«Воўк можа выскачыць зь любых кустоў. Вось наш падворак, а вось — кусты. Я бачыў ваўчыныя сьляды. Праўда, мы скаціну ўжо не трымаем, па ўзросьце ня здолеем, дык да нас і не палезуць, можа... А як палезуць, дык чым ад ваўка адаб’есься? Рыдлёўкай? Ці сякерай? Бяз жартаў: калі да суседа ці кудысьці яшчэ трэба пайсьці ў прыцемках, дык сьмялей зь сякерай».

"



'via Blog this'Тутэйшыя лясы вельмі прыгожыя. Каб яшчэ не ваўкі...

Tuesday, January 10, 2017

Эксперымент: Дранік з МакДональдса месяц праляжаў у каробцы (фота) | euroradio.fm: "Абысці такую з'яву Еўрарадыё, дзе дранікі вельмі любяць і шануюць, не магло. Зганяўшы у бліжэйшы МакДональдс, я прынёс некалькі порцый у рэдакцыю. Пры гэтым нечаканасці пачаліся яшчэ на касе. Замест таго, каб амаль адразу перадаць мне пакет з ежай у рукі (як гэта бывае пры замове гамбургераў ці чызбургераў), дзяўчына на касе вінавата папрасіла пачакаць "чатыры хвіліны". Таму што дранікі "трэба прыгатаваць". Прыемна здзіўлены, я чакаў каля шасці хвілін і, атрымаўшы запаветныя чырвоныя кардонныя каробкі, пабег на працу.

"



'via Blog this'

Monday, January 9, 2017

Незвычайныя госці закінутых вёсак: як мядзведзі, лосі ды барсукі кормяцца ў яблыневых садах: "На жаль, на Беларусі закінутыя вёскі сустракаюцца ня толькі там, адкуль людзей выгнала Чарнобыльская навала. Шмат вясковых людзей, асабліва моладзі, пацягнуліся за лепшым, цывілізацыйна пасунутым жыццём — у Мінск і іншыя месцы. А нашы прыгожыя і шматпакутныя вёсачкі пусцеюць.
"



'via Blog this'Фото: Вадим Сидорович

Sunday, January 8, 2017

На поўначы Беларусі маразы паставілі новы рэкорд — -34,4 градуса | euroradio.fm: "На поўначы Беларусі маразы паставілі новы рэкорд: мінулай ноччу ў Езярышчы (Віцебская вобласць) тэмпература паветра склала -34,4 градуса. Гэта самы нізкі паказнік для населенага пункта для 8 студзеня — папярэдні, зафіксаваны 8 студзеня 1987 года, быў 32,3 градуса марозу.

"



'via Blog this'