Tuesday, February 14, 2017

Саўмін і Нацбанк прынялі план па дэдаларызацыі эканомікі Беларусі | euroradio.fm: "План прадугледжвае меры па скарачэнню выкарыстання замежнай валюты ў разліках, пры аплаце плацяжоў, а таксама ў якасці эквівалента меры кошту пры фармаванні тарыфаў, ставак і цэнаў. Калечыц адзначае, што выкананне запланаваных на 2017-2018 гады мерапрыемстваў мусіць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню даверу да нацыянальнай валюты.

"



'via Blog this'

Monday, February 13, 2017

Будзьма беларусамі! » Гісторыя чалавека, які выжыў пасля расстрэлу ў Курапатах: "— А яшчэ мы цяпер дакладна ведаем, што менавіта называлася Курапатамі, — расказвае Марат Гаравы. — Гэта паўночна-ўсходняя частка сучаснага ўрочышча: падковападобны пагорак да вайны быў «лысы», без дрэваў. А расстрэлы адбываліся побач, у лесе, які называўся Брод. Але пасля вайны, калі голы пагорак засадзілі лесам, дык Курапаты зрасліся з Бродам. Доўгі час мясцовыя людзі яшчэ адрознівалі: гэты пагорак — Курапаты ад Броду — месца забойстваў, але, калі адбылося ягонае адкрыццё ў 1988-м, Зянон Пазняк назваў Курапатамі ўвесь лясны масіў. Так у народзе гэта і прыжылося.

"



'via Blog this'

Sunday, February 12, 2017

Дар’я Домрачава выйграла серабро ў гонцы пераследу на чэмпіянаце свету | euroradio.fm: "Домрачава стартавала ў пас’юце толькі з 27-й пазіцыі, па выніках не вельмі ўдалага для яе спрынту. Аднак на гэтай гонцы беларуска паказала чыстую стральбу, што дазволіла ёй утрымацца ў тройцы лідараў і абысці нават сёлетніх фаварытак.

"



'via Blog this'

Saturday, February 11, 2017

Аўтограф-сесія Святланы Алексіевіч на Мінскім кніжным кірмашы выклікала нечуваны ажыятаж ФОТА, ВІДЭА: "Жанчына са стэнда «Свет Грааля» кажа, што не ведае, хто такая Алексіевіч. Чарга пачынае яе сарамаціць.


http://nn.by/?c=ar&i=185236"



'via Blog this'

Friday, February 10, 2017

25 кніг і аўтараў, каб пачаць разбірацца ў сучаснай беларускай літаратуры - citydog.by | журнал о Минске: "Першая кніга барысаўскай пісьменніцы выйшла ў 2004 годзе, але нядаўна, пасля смерці Фідэля Кастра, перажыла новую хвалю папулярнасці. Раман заснаваны на рэальных падзеях: у канцы 80-х аўтарка выйшла замуж за кубінца і пераехала жыць на Кубу. Гісторыя жанчыны напісана так захапляльна, што прымушае праязджаць прыпынкі. Гэта сапраўды феміністычная проза, у самай якаснай яе праяве. У свеце такую літаратуру выдаюць і перавыдаюць у серыях TRUE STORY вялікімі накладамі, а ў нас кнігі даўно не знайсці (але можна спампаваць у бібліятэцы Kamunikat).
"



'via Blog this'

Thursday, February 9, 2017

У Гродне сёння абмяркуюць, чаму дармаеды павінны плаціць: "Першая тэма паседжання - «Дармаеды мусяць плаціць!». Сваё стаўленне да праблемы, якая падзяліла грамадства і ўлады, выкажуць старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання «Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасць» Мікалай Аўтуховіч, лідар гурта «Дзецюкі» Алесь Дзянісаў да ініцыятар збору подпісаў у Гродне за адмену дэкрэту аб «дармаедстве», актывіст БХД Сяргей Верамеенка.


http://nn.by/?c=ar&i=185134"



'via Blog this'

Wednesday, February 8, 2017

Беларус Алег Навіцкі зрабіў з космаса фота начнога Мінска | euroradio.fm: "Алегу Навіцкаму 45 гадоў, ураджэнец Чэрвеня ў Мінскай вобласці. Ён Герой Расійскай Федэрацыі. Упершыню паляцеў у космас у траўні 2012-га. З лістапада 2016 года зноў знаходзіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі, з'яўляецца камандзірам экіпажу.

"



'via Blog this'