Monday, May 22, 2017

«Жаночыя штаны — гэта гісторыя барацьбы за роўныя правы». Ікона стылю Вольга Гарапучык выпускае аўтарскія нагавіцы: "«Я стала займацца адзеннем толькі таму, што жыць інакш не магла», — пачынае Вольга. І выглядае сапраўды так. Са школьных гадоў дзяўчына актыўна эксперыментавала са знешнасцю, вучыўшыся ўспрымаць любую крытыку і заставацца сабой. У студэнцкія часы, будучы незадаволенай тым, што прапаноўвае мас-маркет (рэчы то сядзелі кепска, то склад тканіны быў жудасны), яна адшукала майстра, якому даверыла вялікую долю свайго гардэроба.


http://nn.by/?c=ar&i=191054"



'via Blog this'

Sunday, May 21, 2017

Танцавальная ноч у музеі Багдановіча (фота, відэа) | Новы Час: "На імпрэзу «Танцуйма Багдановіча. Ноч музеяў-2017» музей паэта запрасіў суполкі, што займаюцца рознымі відамі харэаграфіі. Паралельна танцам можна было пагуляць у салонныя гульні пачатку ХХ стагоддзя, пабачыць прэзентацыю кнігі Мікіты Найдзёнава «Развітанцы» і выступ гурта «Князь Мышкін» ды паэтычныя выступы.
"



'via Blog this'

Saturday, May 20, 2017

Быць як Янка Купала, сфотацца з пітонам, пабачыць гіганцкія маланкі: "20 мая з 19.00 да 00.00 у Мастацкім музеі стварыць асаблівую атмасферу вакол твораў мастацтва арганізатарам дапаможа раман аргентынскага постмадэрніста Хуліа Картасара «Гульня ў класікі». Назва кнігі было ўзята ў якасці тэмы мерапрыемства «Гульня ў класікі, або адмова ад строгай геаметрыі».


http://nn.by/?c=ar&i=190973"



'via Blog this'

Friday, May 19, 2017

Беларусь і Латвія прымуць чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 годзе: "Матчы групавой стадыі і па два чвэрцьфінальныя паядынкі ЧС-2021 прымуць «Мінск-Арэна» (умяшчальнасць 15 086 гледачоў) і «Арэна-Рыга» (10 300). Паўфінальныя жа матчы, а таксама гульні за бронзу і золата адбудуцца ў Мінску.

http://nn.by/?c=ar&i=190933"



'via Blog this'

Thursday, May 18, 2017

Сьледчы камітэт распавёў пра былога міліцыянта, якога Польшча адмовілася выдаць Беларусі: "«Сьледзтвам устаноўлена, што абвінавачаны, працуючы на пасадзе опэрупаўнаважанага па эканамічных злачынствах УУС Гарадзенскага аблвыканкама, на працягу доўгага часу сыстэматычна атрымліваў незаконныя грашовыя ўзнагароды.

"



'via Blog this'

Wednesday, May 17, 2017

У Мінску спалілі два аўтамабілі. Гаспадар аднаго з іх незадоўга да пажару пасварыўся з бяздомнымі: "Ратавальнікі ўстанавілі, што гараць прыпаркаваныя Mazda 626 і Volkswagen Passat. Пажар быў аператыўна ліквідаваны, аўтамабілі згарэлі цалкам. Таксама агонь пашкодзіў два драўляныя аконныя блокі аднапавярховага цаглянага будынка, побач з якім былі прыпаркаваны аўтамабілі.


http://nn.by/?c=ar&i=190792"



'via Blog this'

Tuesday, May 16, 2017

У Беларусі пачалі выпуск драўляных ровараў | euroradio.fm: "Вага такога драўлянага вырабу складае 21 кілаграм. Ровар з бярозы будзе каштаваць 1890 рублёў, а з ясеню — 2290 рублёў. Гарантыя на тавар — пяць гадоў.

"



'via Blog this'