Monday, May 29, 2017

Што паказаў эксперымент па фінансаванні школ? | Новы Час: "У цэнтры ўвагі аказаліся вынікі рэалізацыі пілотнага праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, які праводзіцца ў галіне ўжо трэці год. У рамках эксперымента аб'ёмы фінансавання, што накіроўваюцца на навучанне і выхаванне, «прывязваюцца» да колькасці навучэнцаў, гэта значыць, што чым больш вучняў ва ўстанове адукацыі, тым большы аб'ём фінансавання яна атрымае. Сёння механізм нарматыўнага фінансавання рэалізаваны ў краінах Еўропы, у многіх краінах на постсавецкай прасторы, у тым ліку ў Расійскай Федэрацыі, краінах Балтыі, Грузіі і Арменіі.

"



'via Blog this'

Sunday, May 28, 2017

Вулічнае шэсьце вернікаў па Менску. ФОТАРЭПАРТАЖ: "У Менску адбылося масавае вулічнае шэсьце, арганiзаванае Каталiцкiм касьцёлам у Беларусі. Яно было прымеркаваная да шанаванага касьцёлам сьвята Цела i Крывi Хрыста. Шэсьце працягвалася каля пяці гадзін.
"



'via Blog this'

Saturday, May 27, 2017

«Беларускія ўікэнды»: замежныя фільмы афіцыйнага кінапракату ў беларускай агучцы: "У гісторыі незалежнай Беларусі такога яшчэ не было: дзякуючы праекту «Беларускія ўікэнды» у кінатэатрах сталіцы цяпер можна пабачыць замежныя фільмы з акторскім дубляжом па-беларуску. Іх паглядзела і наша аўтарка Паліна Масьлянкова.

"



'via Blog this'

Friday, May 26, 2017

Мір і Нясьвіж - зоркі беларускага турызму - Польскае Радыё: "Самымі папулярнымі турыстычнымі напрамкамі ў Беларусі па-ранейшаму застаюцца Мір і Нясьвіж - лічыць дырэктар турыстычнай кампаніі „Віяпаль” Галіна Патаева. „Мір і Нясьвіж зьяўляюцца зоркамі беларускага турызму, і нават нягледзячы на прэтэнзіі ў вельмі актыўнай рэстаўрацыі - гэта найбагацейшыя музэі і, несумненна, самыя яркія й важныя тураб'екты ў нас у краіне”, - падкрэсьліла яна.
"



'via Blog this'Мірскі замак

Thursday, May 25, 2017

Беларускі сцэнар атрымаў спецыяльны прыз на кінафэсце ў Канах | Новы Час: "Кансультацыйная рада Канскага кінафестывалю ўзнагародзіла спецыяльным прызам ScripTeast сцэнар «Саламонава гара». Яго напісалі беларусы Мікалай Лаўранюк і Сяргей Каласоўскі. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным акаўнце Канскага кінафэсту ў Фэйсбуку.
"



'via Blog this'

Wednesday, May 24, 2017

Бізнэсовец зробіць помнікі сям’і Васіля Быкава бясплатна: "«Адгукнуліся новыя людзі, прапаноўвалі ахвяраваньні. Адзін чалавек патэлефанаваў і сказаў, што ён займаецца продажам штучных газонаў, якія цяпер вельмі модныя. І ён гатовы ахвяраваць гэтых газонаў столькі, колькі трэба. А сёньня патэлефанаваў з Заслаўя Іван Бакіноўскі. У яго там буйная фірма «Гранітны сьвет», якая з 1991 году займаецца вытворчасьцю помнікаў. Ён сказаў, што з братам ахвяруюць тры гранітныя помнікі для Быкавых», — распавёў журналіст.


http://nn.by/?c=ar&i=191223"



'via Blog this'

Tuesday, May 23, 2017

Каму перашкаджае гродзенскі бровар? | Новы Час: "— Гэты будынак вельмі доўга пуставаў. Зараз зямля вызваліцца, можа што і пабудуюць. Бровар стаяў без рэстаўрацыі. Там хацелі зрабіць музей. Але, відаць, захацелі па-іншаму вырашыць гэтую праблему. Сумна, вельмі сумна, калі бачыш, што з ім стала. У цэнтры Гародні засталося вельмі мала гістарычных будынкаў. Галоўнае, каб не падпалілі нашыя замкі і не пабудавалі там супермаркеты.

"



'via Blog this'