Monday, June 5, 2017

У Слоніме вырашылі паставіць помнік Льву Сапегу паміж Леніным і танкам Т-34: "Паводле мясцовага краязнаўцы і пісьменьніка Сяргея Чыгрына, пра помнік Сапегу ў Слоніме гаворка вядзецца ўжо каля 20 гадоў. Ён прыгадвае, як некалькі разоў людзі зьбіралі грошы на яго, кажа, што і месцы прапаноўваліся і абмяркоўваліся самыя розныя ў горадзе, але што цяпер зробяць улады, ніхто ня ведае.

"

Рабочы варыянт помніка Льву Сапегу ў Слоніме скульптара Івана Міско

'via Blog this'

Sunday, June 4, 2017

Сёння — Тройца (Сёмуха) у праваслаўных, Спасланне Святога Духа ў каталікоў і пратэстантаў: "Спасланне Святога Духа на апосталаў апісана ў Дзеях святых апосталаў. Апосталы знаходзіліся ў Сіёнскай святліцы ў Ерусаліме. Раптоўна пачуўся шум з неба, як бы ад павеву моцнага ветру, і напоўніў увесь дом. І з'явіліся ім языкі падзеленыя, як бы агнявыя, і апусціліся па адным на кожным з іх. Усе споўніліся Духа Святога і сталі славіць Бога на розных мовах, якіх раней не ведалі.


http://nn.by/?c=ar&i=191803"



'via Blog this'

Saturday, June 3, 2017

«Слімакі, жабы і чарвякі не прынясуць Беларусі столькі карысці, колькі ачышчэнне | Новы Час: "— Самае галоўнае — каб у краіне былі прадказальныя, зразумелыя, аднолькавыя для ўсіх умовы працы. Тады 3-4 мільёны беларусаў вырашаць самі, каму і што прадаваць: слімакі, чарвякі, айці, робаты, дроны...  Беларуская галота на выдумкі хітрая. 20 гадоў такога рэжыму — і галоты не будзе. Падаткі ў два разы знізяцца, і ўсё выдатна будзе працаваць, — малюе перспектывы эканаміст.
"



'via Blog this'

Friday, June 2, 2017

Алексіевіч падпісала Праскі зварот у абарону дэмакратыі ў сьвеце: "Зварот падпісалі таксама Фрэнсіс Фукуяма, Тоомас Хэндрык Ільвэс, Гары Каспараў, Міхаэль Жантаўскі, Эн Эплбаўм, Адам Міхнік, Карл Гершман, Фрэдэрык Вілем дэ Клерк ды іншыя інтэлектуалы, дзяржаўныя й грамадзкія дзеячы сьвету.

"



'via Blog this'

Thursday, June 1, 2017

Беларусь на 103-м месцы з 163 у рэйтынгу міралюбнасьці. Крыху лепей, чым летась: "Згодна з Усясьветным рэйтынгам міру за 2017 год (Global Peace Index, PDF), сьвет за год зрабіўся крыху (на 0,28%) больш міралюбным. Але трэнд адваротны: з 2008 году сьвет стаў больш ваяўнічым на 2,14%. На гвалт прыпадае 12,6% валавога ўнутранага прадукту ўсіх краінаў сьвету.

"



'via Blog this'

Wednesday, May 31, 2017

Бяляцкі пра ўзнагароду Шуневіча: Палата прадстаўнікоў зблытала праваабаронцаў з праваахоўнікамі: "Масавыя лжывыя сьведчаньні міліцыянтаў у якасьці сьведак падчас судоў над грамадзкімі актывістамі гэтай вясной — гэта што, як не выкананьне імі тайнага загаду? Я не сумняваюся, што міністар як мінімум у курсе гэтых ілжэсьведчаньняў.

"



'via Blog this'

Tuesday, May 30, 2017

Зімніцкі са справы «Белага легіёна» даслаў верш «Паўстанцам 1863—1864 гадоў»: "Гісторык, супрацоўнік Гістарычнага музея Аляксандр Зімніцкі — адзін з арыштаваных па «справе «Белага легіёна». Ён пераслаў з турмы сябрам свой стары верш «Паўстанцам 1863—1864 гадоў», які ён запісаў па памяці.


http://nn.by/?c=ar&i=191524"



'via Blog this'