Tuesday, November 14, 2017

Страта роднай мовы — на другім месцы сярод фобіяў беларусаў

Страта роднай мовы — на другім месцы сярод фобіяў беларусаў: "Паводле сацыялягічных дасьледаваньняў, праведзеных Інстытутам сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, на першым месцы — дэмаграфічная сытуацыя, зьніжэньне нараджальнасьці (37,4%), на другім — страта беларускай мовы (35,8%), на трэцім — праблемы пʼянства і наркаманіі (34,9%). Беларусаў больш хвалюе таксама экалягічная сытуацыя (28,4%), а менш — зьніжэньне ўзроўню жыцьця (24,8%) і крызіс сыстэмы (14%).

"



'via Blog this'

Monday, November 13, 2017

Гайд па гендарных арганізацыях, які лепш захаваць: куды бегчы, калі раптам што якое: "Мінская арганізацыя з уласным прытулкам, дзе можна перачакаць складаныя дні жанчынам і дзецям, якія сталі ахвярамі сямейнага гвалту. Ужо 15 гадоў спецыялісткі «Радзіславы» не толькі дапамагаюць з кансультацыямі псіхолагаў і юрыстаў, але і адукоўваюць супрацоўнікаў міліцыі, сацыяльных органаў — вучаць іх правільна рэагаваць на выпадкі гвалту ў сем’ях. Акрамя таго, сіламі цэнтра ладзяцца вельмі карысныя трэнінгі па самаабароне для жанчын і здольнасці не паддавацца ўплыву і сузалежнасці Wen-Do.

"



'via Blog this'

Sunday, November 12, 2017

Жыццё вёскі Уцёс: работнікам не плацяць, тэхнікі няма, каровы тонуць у брудзе | euroradio.fm: "Жыхары вёскі Уцёс, што ў Баранавіцкім райне, скардзяцца на жахлівыя ўмовы працы на мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Тут ёсць праблемы з заробкамі і тэхнікай, але жывёлы на ферме проста ў жахлівым стане: каровы літаральна тонуць у брудзе. Месца для выгулу статка ператварылася ў сапраўднае балота, а гэта стварае небяспеку захворванняў для быдла. Пра гэта распавядае ў сваім рэпартажы тэлеканал СТВ.

"



'via Blog this'

Saturday, November 11, 2017

9 новых адметных праектаў беларускіх архітэктараў. ФОТА: "У Менску 9 лістапада адкрыўся ХІІ Нацыянальны фэстываль архітэктуры. На ім выстаўленыя, сярод іншага, працы ўдзельнікаў Рэспубліканскага конкурсу на найлепшы архітэктурны твор і Міжнароднага біенале маладых архітэктараў «Леанарда-2017». Разам з архітэктарам Лявонціем Зданевічам Свабода падабралі дзесяць адметных беларускіх праектаў.

"



'via Blog this'

Friday, November 10, 2017

Thursday, November 9, 2017

Прадстаўнік Нацбанку патлумачыў, чаму беларусы пераходзяць з замежных валютаў на рубель: "Як лічыць Тарас Надольны, «людзі ня могуць пазбавіцца адчуваньня, што з рублём можа адбыцца нешта нечаканае, напрыклад, ягонае абрынаньне. Таму абсалютная бальшыня трымаецца за ўзносы цягам да 1 году. Але дакуль інфляцыя будзе трымацца на нізкім узроўні, прыярытэты беларусаў будуць зьмяшчацца ў бок доўгатэрміновых, як больш выгодных, укладаў».

"



'via Blog this'

Wednesday, November 8, 2017

«Віза ў Вырай» — чароўны квіток у неверагоднае і дзівоснае | Новы Час: "Людзі з даўніх часоў з зайздрасцю і захапленнем глядзелі на птушак і бачылі ў іх загадкавых і містычных істот. У міфапаэтычных традыцыях шматлікіх народаў птушка займае значнае месца. Шмат дзе мы сустракаем старажытны касмаганічны міф аб узнікненні з яйка сусвету і птушках-дэміургах. На Сусветным дрэве птушка знаходзіцца на яго вяршыне і супрацьпастаўляецца хтанічным істотам, часцей за ўсё змеям, месца якіх было ў каранях дрэва. Птушкі могуць з'яўляцца багамі, веснікамі багоў, героямі, пераўтворанымі людзьмі, татэмнымі продкамі, праваднікамі душ і г.д.
"



'via Blog this'