Tuesday, November 28, 2017

Будзьма беларусамі! » Журналіст «Белсата» напісаў кнігу пра тое, як бывае, калі з’ехаў і не збіраешся вяртацца

Будзьма беларусамі! » Журналіст «Белсата» напісаў кнігу пра тое, як бывае, калі з’ехаў і не збіраешся вяртацца: "«Гаворка ідзе пра маладога хлопца, якога прыбіла жыццё на радзіме, дзе нічога не адбываецца, і здаецца, нават ніякіх узрушэнняў няма, але ў той жа час жыццё ў гэтай краіне — не для слабакоў. І наш герой вырашае з’ехаць. Ён паддаецца хвалі, модзе і едзе следам за іншымі. У тэксце не называецца краіна, адкуль ён з’язджае, але, ведаючы рэаліі і маё паходжанне, вядома, адразу бачыцца Беларусь», — распавядае Зміцер.

"



'via Blog this'

Monday, November 27, 2017

Як заробкі беларусаў сабраліся «накруціць» да «па пяцьсот»

Як заробкі беларусаў сабраліся «накруціць» да «па пяцьсот»: "Дадатковыя меры для росту заробкаў — «налічэньне і зьмяшчэньне працаўнікам прэміяў і іншых выплатаў». Аўтары ліста патрабуюць ад прадпрыемстваў зьвесткі пра прагназаваныя заробкі ў сьнежні, «улічваючы пэрсанальную адказнасьць кіраўніцтва адміністрацыі Цэнтральнага раёну і прадпрыемстваў».

"



'via Blog this'

Sunday, November 26, 2017

20 незвычайных фактаў пра Уладзіміра Караткевіча | Новы Час

20 незвычайных фактаў пра Уладзіміра Караткевіча | Новы Час: "Яго, адкрывальніка ў нашай літаратуры гістарычна-дэтэктыўнага жанру, неверагодна цікава чытаць. Пра гэта Уладзімір Сымонавіч выдатна ведаў і сам; ён любіў казаць: «...Пісаць трэба так, каб вашы кнігі з бібліятэк кралі. Мае крадуць», — дадаваў ён праз паўзу. Сёння герой 20 незвычайных фактаў — Уладзімір Караткевіч.
"



'via Blog this'Уладзімір Караткевіч са злоўленай ім акулай. Крым, 1971 г.

Saturday, November 25, 2017

Лявон Баршчэўскі напісаў падручнік для школьнікаў, які «не прыніжае беларускую | Новы Час

Лявон Баршчэўскі напісаў падручнік для школьнікаў, які «не прыніжае беларускую | Новы Час: "Пад грыфам прыватнага выдаўца Змітра Коласа выйшла кніга «Словы і вобразы». Яе аўтар — перакладчык і выкладчык Лявон Баршчэўскі — вызначае жанр выдання як аўтарскі падручнік па літаратуры для школьнікаў, але насамрэч гэта цудоўная чытанка для ўсіх, хто цікавіцца скразным кантэкстам усясветнага літаратурнага працэсу. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
"



'via Blog this'

Friday, November 24, 2017

Будзьма беларусамі! » Каля прадзюсарскага цэнтра Шакуціна паставілі скульптуру, правобразам якой стаў Караткевіч

Будзьма беларусамі! » Каля прадзюсарскага цэнтра Шакуціна паставілі скульптуру, правобразам якой стаў Караткевіч: "— Але гэта не помнік у гонар вялікага паэта і пісьменніка. У гэтым месцы іншае асяроддзе, іншыя ўмовы. Шчыра кажучы, менш за ўсё хацелася б, каб гэтая скульптурная кампазіцыя замяніла сапраўдны помнік Уладзіміру Сямёнавічу, які даўно час паставіць у Мінску, — сказаў Слабодчыкаў.

"



'via Blog this'

Thursday, November 23, 2017

Харчаваньне ў школах і дзіцячых садках Беларусі падаражэе на 10 адсоткаў

Харчаваньне ў школах і дзіцячых садках Беларусі падаражэе на 10 адсоткаў: "Апошні раз нормы на харчаваньне дзяцей павышаліся вясной бягучага году на 5%. З 15 сакавіка кошт харчаваньня ў дзіцячых садках у залежнасьці ад узросту дзіцяці і яго знаходжаньня ў гэтай установе складаў у сярэднім ад 41,14 да 77,44 рубля ў месяц; у агульнаадукацыйных школах — ад 1,5 да 5,14 рубля на дзень, паведамляе БелаПАН.

"



'via Blog this'

Wednesday, November 22, 2017

Гісторык: у Горадні дзясяткі памятак БНР, вартых ушанаваньня

Гісторык: у Горадні дзясяткі памятак БНР, вартых ушанаваньня: "У сеціве працягваецца збор подпісаў за ўшанаваньне памятных мясьцінаў, зьвязаных зь Беларускай Народнай Рэспублікай у розных гарадах Беларусі. Гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч называе дзясяткі такіх месцаў у сваім горадзе.

"



'via Blog this'