Wednesday, February 14, 2018

Раўкоў: Беларусь не разглядае ні адну з дзяржаў у якасці праціўніка | euroradio.fm

Раўкоў: Беларусь не разглядае ні адну з дзяржаў у якасці праціўніка | euroradio.fm: ""Беларусь з'яўляецца донарам бяспекі ў Еўропе, гэта прызнана на міжнародным узроўні. Наша краіна не разглядае ні адну з дзяржаў у якасці праціўніка, — сказаў міністр. — У Беларусі рэалізуецца міралюбная знешняя палітыка і адначасова вылучаецца пытанне аб фарміраванні кампактнай, мабільнай, добра абсталяванай арміі, здольнай супрацьстаяць у тым ліку і гібрыдным войнам ".

"



'via Blog this'

Tuesday, February 13, 2018

Літоўскія князі на беларускіх пляцах — фантомны боль за «Пагоню»

Літоўскія князі на беларускіх пляцах — фантомны боль за «Пагоню»: "Калісьці я любіў паваражыць на кавовай гушчы: дзе хутчэй пастаяць ваяра на кані? У дасьпехах, у шлеме, зь мячом. У Горадні, Наваградку, Лідзе? Гэтыя тры гарады, маючы замкі дзяржаўнага значэньня, сьнілі такія манумэнты. Конная бронзавая статуя падвышае статус гораду. Ён узьнімаецца дзякуючы ёй і ў вачах саміх жыхароў, і турыстаў.

"



'via Blog this'

Monday, February 12, 2018

«Менск-таўн» — кітайскі трамплін у Эўропу. Рэпартаж з будучага кітайскага гораду ў Беларусі

«Менск-таўн» — кітайскі трамплін у Эўропу. Рэпартаж з будучага кітайскага гораду ў Беларусі: "«Калі глядзіш на яго з паветра, — пачынае свой артыкул Міхіл Дрыбэргэн, — адчуваньне такое, што нехта гіганцкімі нажніцамі выразаў вялікую частку яловага лесу. Пакуль гэта ўсё ўспрымаецца як вялікая сьнежная раўніна. Але кітайцы тут ужо ёсьць і працягваюць прыбываць. У міжнародным аэрапорце, акрамя расейскай ды ангельскай моваў, пачуеш кітайскую».

"



'via Blog this'

Sunday, February 11, 2018

МВФ: На долю ценевай эканомікі ў Беларусі прыпадае 32,4% ВУП | euroradio.fm

МВФ: На долю ценевай эканомікі ў Беларусі прыпадае 32,4% ВУП | euroradio.fm: "Эксперты зрабілі ацэнку аб’ёмаў ценевай эканомікі ў 158 краінах свету. Што да нашых бліжэйшых суседзяў, то ў Расіі гэты паказнік складае 33,7%, а ва Украіне — 44,8%. Агулам у краінах СНД аб’ём ценевай эканомікім дасягае ўзроўню краінаў-лідараў з Афрыкі і перавышае ацэнкі для ўсёй Усходняй Еўропы. У развітых краінах гэты паказнік знаходзіцца ў межах ад 7% да 15%, паведамляе TUT.by  са спасылкай на БелаПАН.

"



'via Blog this'

Saturday, February 10, 2018

Беларускі мастак з Падляшша Лявон Тарасэвіч атрымаў прэстыжную прэмію імя Аляксандра Гейштара

Беларускі мастак з Падляшша Лявон Тарасэвіч атрымаў прэстыжную прэмію імя Аляксандра Гейштара: "«Апроч жывапісу, другім сэнсам яго жыцьця зьяўляецца захаваньне і разьвіцьцё культурнай самабытнасьці беларусаў у Польшчы. Гэтая грамадзкая дзейнасьць выклікае сымпатыі… Лявон Тарасэвіч будуе трывалыя масты ўзаемаразуменьня для абароны агульнай польска-беларускай спадчыны», — сказаў старшыня камітэту прэміі.


https://nn.by/?c=ar&i=204554"



'via Blog this'Prezydent Andrzej Duda podczas wernisażu wystawy malarstwa „Polska w pejzażach”, połączonym z otwarciem ekspozycji fotografii „W drodze do Niepodległości” w Pałacu Prezydenckim w Warszawie. Fot. PAP/R. Pietruszka

Friday, February 9, 2018

Аптымізацыя. Як зьнікаюць беларускія вёскі

Аптымізацыя. Як зьнікаюць беларускія вёскі: "Беларускія вёскі, якім не пашчасьціла трапіць у лік аграгарадкоў, за апошнія дзесяцігодзьдзі паводле разьвіцьця сацыяльнай інфраструктуры вярнуліся ня тое што ў дваццатае — у дзевятнаццатае стагодзьдзе. Калі б не электрычныя слупы на вуліцы, розьніцы ніякай. Магчыма, у ХІХ стагодзьдзі тут было нават весялей: у вёсцы была карчма. Прычым карчмар Янкель ня толькі манаполькай гандляваў, але на замову прывозіў з гораду патрэбныя тавары і лекі, дапамагаў з дастаўкай пошты. Але дзе цяпер той Янкель і ягоныя нашчадкі...

"



'via Blog this'Вёска Смальяны на Аршаншчыне, ілюстрацыйнае фота

Thursday, February 8, 2018

75% амэрыканцаў і 84,3% беларусаў назвалі сваё фінансавае становішча някепскім

75% амэрыканцаў і 84,3% беларусаў назвалі сваё фінансавае становішча някепскім: "Мэдыянны заробак у Беларусі (які публікуюць рэдка, у адрозьненьне ад сярэдняга) складаў на лістапад 2017 году 635,4 рубля на месяц, або (паводле сярэднямесячнага курсу Нацбанку Беларусі на той момант) 318,6 даляра, што ў 11,6 раза менш за аналягічны амэрыканскі паказьнік.

"



'via Blog this'