Wednesday, February 21, 2018

У Беларусі прынялі Канцэпцыю развіцця веларуху — долю веласіпедаў па перамяшчэнні па горадзе хочуць павялічыць у 10 разоў

У Беларусі прынялі Канцэпцыю развіцця веларуху — долю веласіпедаў па перамяшчэнні па горадзе хочуць павялічыць у 10 разоў: "У планах да 2030 года — павялічыць долю выкарыстання ровараў. У гарадах з насельніцтвам у 50 тысяч чалавек і больш — да 8-10%, у гарадах з насельніцтвам менш за 50 тысяч чалавек і мястэчках — да 15-20%, у аграгарадках і сёлах — звыш 40%.


https://nn.by/?c=ar&i=205148"



'via Blog this'

Tuesday, February 20, 2018

Беларусы пятыя ў змяшанай эстафеце: стралялі класна, а вось беглі…

Беларусы пятыя ў змяшанай эстафеце: стралялі класна, а вось беглі…: "Надзея Скардзіна і Дар’я Домрачава былі трэцімі, але біятланістаў-мужчынаў топ-узроўню ў нас не было. Сяргей Бачарнікаў і Уладзімір Чапелін паказалі вельмі класную стральбу, але ў медалях утрымацца не змаглі. У нашых толькі пятае месца.


https://nn.by/?c=ar&i=205090"



'via Blog this'

Monday, February 19, 2018

Як бел-чырвона-белы сцяг упершыню лунаў над Менскам

Як бел-чырвона-белы сцяг упершыню лунаў над Менскам: "Нацыяналісты ў Далідовіча хоць і «няправільныя людзі», але не абсалютнае зло. І, самае галоўнае, яны паўстаюць у рамане як рэальная сіла, здольная дзейнічаць і перамагаць. Асабліва добра гэта відаць у сцэнах, якія апісваюць усё яшчэ малавядомыя лютаўскія падзеі 1918 года ў Менску. Адступленне бальшавікоў, вайсковая самаарганізацыя і фарміраванне Народнага сакратарыята.


https://nn.by/?c=ar&i=204883"



'via Blog this'

Sunday, February 18, 2018

Мясцовыя выбары: няўпэўненасць альбо сістэма? | Новы Час

Мясцовыя выбары: няўпэўненасць альбо сістэма? | Новы Час: "Супраць датэрміновага галасавання — ды хоць бы і галасавання ў тэрмін! — існуе шмат моцных фактараў. Па-першае, гэта беларускае заканадаўства, якое для мясцовых выбараў зняло парог яўкі выбаршчыкаў і прызначыла абранне дэпутатам па простай большасці галасоў. Па-другое, амаль поўная адсутнасць паўнамоцтваў у таго самага дэпутата. Па-трэцяе, паўсюднае нявер’е народа ў тое, што дэпутат можа адстойваць людскія інтарэсы. Сапраўды, апошнім часам петыцыямі і пратэстамі людзі дамагаліся значна больш, чым з дапамогай гэтай «галіны ўлады».

"



'via Blog this'

Saturday, February 17, 2018

«Мясцовыя» дэпутаты зьнікаюць, але ніхто гэтага не заўважае

«Мясцовыя» дэпутаты зьнікаюць, але ніхто гэтага не заўважае: "Беларускія ўлады, дзеля таго каб людзі пайшлі галасаваць на мясцовых выбарах, цяпер шмат кажуць пра важнасьць менавіта мясцовых саветаў. Маўляў, бязь іх і «жыцьцё спыніцца». Насамрэч у некаторых рэгіёнах ужо паўтара года няма даволі шмат дэпутатаў найвышэйшага мясцовага роўню — абласных і Менскага гарадзкога саветаў. І, як ні дзіўна, амаль ніхто гэтага не заўважыў. Пра такі незвычайны аспэкт беларускіх выбараў — у матэрыяле Свабоды.

" https://flashvideo.rferl.org/Videoroot/Pangeavideo/2018/02/5/59/59437f9c-b250-4b56-8656-f07e7557e87d_manifest.mpd



'via Blog this'

Friday, February 16, 2018

Першае золата Беларусі ў Пхёнчхане! | Новы Час

Першае золата Беларусі ў Пхёнчхане! | Новы Час: "25-гадовая нараджэнка Мінска ўжо была прызёркай этапаў Кубку свету, а пры канцы 2017-га атрымала і першую перамогу. Сёння высокі клас яна падмацавала алімпійскай узнагародай.
"



'via Blog this'

Thursday, February 15, 2018

Беларускія біятланісткі зноў засталіся без медалёў | euroradio.fm

Беларускія біятланісткі зноў засталіся без медалёў | euroradio.fm: "У беларусак найлепшы паказчык — у Надзеі Скардзіна: яна заняла 10-е месца (1 штрафная хвіліна). Дар'я Домрачава з чатырма штрафнымі хвілінамі апынулася на 27-м месцы. 

"



'via Blog this'