Tuesday, August 7, 2018

Беларусы збілі ў Маскве зорку фільма «Таксі» Самі Насэры

Беларусы збілі ў Маскве зорку фільма «Таксі» Самі Насэры Інцыдэнт адбыўся ноччу 5 жніўня ў клубе «Войс» на Цвярской вуліцы ў Маскве. Як паведамляе «Маскоўскі камсамолец», Самі Насэры з братам адпачывалі ў клубе, але паводзілі сябе занадта гучна, што не спадабалася кампаніі па-суседству. Да іх падышлі і зрабілі заўвагу, пасля чаго пачалася бойка.




https://nn.by/?c=ar&i=213923

Monday, August 6, 2018

Беларусы выйгралі чэмпіянат свету сярод лесарубаў у Нарвегіі

Беларусы выйгралі чэмпіянат свету сярод лесарубаў у Нарвегіі Каманда вальшчыкаў з Беларусі ў складзе Валерыя Дуровіча, Сяргея Шкудрова і Віктара Зарэмбы пад кіраўніцтвам Уладзіміра Шута выйграла чэмпіянат свету сярод лесарубаў, які прайшоў у Лілехамеры (Нарвегія) 2—5 жніўня, піша БелТА.




https://nn.by/?c=ar&i=213851

Sunday, August 5, 2018

Рэжысэр расейскіх сэрыялаў здымае фільм пра Янку Купалу

Рэжысэр расейскіх сэрыялаў здымае фільм пра Янку Купалу Здымкі пройдуць ня толькі ў Беларусі, плянуецца выезд у Вільню, Санкт-Пецярбург і Маскву. У плянах кінастудыі выпусьціць поўнамэтражны фільм і яго чатырохсэрыйную тэлевізійную вэрсію.

Янка Купала

Saturday, August 4, 2018

У Купалаўскім тэатры паставілі Шэксьпіра: з квадракоптэрам, гіраскутэрам і айфонам. Фотарэпартаж

У Купалаўскім тэатры паставілі Шэксьпіра: з квадракоптэрам, гіраскутэрам і айфонам. Фотарэпартаж ​Гледачы сядзяць ня толькі ў партэры, у ложах, бэльэтажы, на бальконах, а таксама па пэрымэтры сцэны. На думку рэжысэра Андрэя Прыкатэнкі, даражэйшыя квіткі павінны быць менавіта на сцэну, бо людзям заўсёды цікава тое, што адбываецца за рампай.

Friday, August 3, 2018

“Крэдытаў больш не бяром — збіраем грыбы”. Як гродзенцы рыхтуюць дзяцей да школы | euroradio.fm

“Крэдытаў больш не бяром — збіраем грыбы”. Як гродзенцы рыхтуюць дзяцей да школы | euroradio.fm “Каляровы кардон для першакласнікаў — 2,30 — 2,40, каляровыя алоўкі (у залежнасці ад колькасці) — ад 5 рублёў, фламастары — ад 2 да 12 рублёў, фарбы акварэльныя па 2-3 рублі, сшыткі самыя простыя — ад 15 да 17 капеек, з кардоннай вокладкай — 35, з малюнкамі на вокладцы — па 45 капеек”, — распавядае прадавачка.

Thursday, August 2, 2018

За што рэпрэсавалі мяккі знак?

За што рэпрэсавалі мяккі знак? Гукі [с, з, ц, дз] гучаць мякка перад наступнымі мяккімі ўсюды, нават у прыназоўніках. Зь вялікай ахвотай. Пойдзем бязь іх. Церазь вёску. (Гэта акрамя становішча перад заднеязычнымі гукамі г, к, х. Тады мяккасьці няма: расхістаць; вярнуўся з Кіева. Толькі ў гаворках паўночнага ўсходу Беларусі скажуць „зь Кіева“).

Сядзяць зьлева направа: Я. Купала, А. Круталевіч, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, У. Чаржынскі, В. Шэмпель, М. Байкоў. Стаяць зьлева направа: 1, 2 - ?, 3 - Ч. Родзевіч, 4 - Я. Колас, 5 - Цвірка, 6 - Я. Дыла (са слоў М. Улашчыка). Менск, 1922 г. http://vk.com/belarusianwikipedia

Wednesday, August 1, 2018

У Беларусі з 1 жніўня павялічылі пэнсіі і бюджэт пражытковага мінімуму

У Беларусі з 1 жніўня павялічылі пэнсіі і бюджэт пражытковага мінімуму Для працаздольнага насельніцтва БПМ вызначаны ў 236,98 рубля, для пэнсіянэраў — 162,58 рубля, для студэнтаў — 206,89 рубля, для дзяцей да трох гадоў — 135,93 рубля, ад трох да шасьці — 188,95 рубля, ад шасьці да васемнаццаці гадоў — 231,32 рубля.