Friday, October 5, 2018
Будзьма беларусамі! » У Беларусі ўжо тысячы назіральнікаў за птушкамі. Адкуль гэты бум?
Будзьма беларусамі! » У Беларусі ўжо тысячы назіральнікаў за птушкамі. Адкуль гэты бум? У пачатку 1990-х у Беларусі было некалькі дзясяткаў назіральнікаў за птушкамі. Збольшага гэта былі навукоўцы-арнітолягі. Цяпер ідзецца пра пару тысяч бэрдвотчараў. Летась у Сусьветных днях назіраньня за птушкамі ад Беларусі ўзялі ўдзел 2200 чалавек. Больш удзельнікаў было толькі ў дзьвюх краінах Эўропы — Вугоршчыне і Швайцарыі.
Thursday, October 4, 2018
Замаўляй кніжку «Мастацтва Беларусi ХХ ст. Парыжская школа» для дзяцей
Замаўляй кніжку «Мастацтва Беларусi ХХ ст. Парыжская школа» для дзяцей Выданне складаецца з карцін, ілюстрацый, казак, вершаў і гульняў. Можна лічыць яго прасунутым падручнікам па гісторыі мастацтва з сучасным падыходам да засваення інфармацыі ў займальнай форме. За такі падгон табе будуць удзячныя і твае малыя, і твае знаёмыя, у якіх ёсць дзеці.
Wednesday, October 3, 2018
У Беларусі трэці год расце колькасць беднякоў | Новы Час
У Беларусі трэці год расце колькасць беднякоў | Новы Час Для параўнання: у 2016 годзе за нацыянальнай рысай беднасці знаходзілася 498,5 тысячы чалавек, у 2015-м — 456,4 тысячы, у 2014-м — 431,9 тысячы. У 2011 годзе ў Беларусі было 655,5 тысячы беднякоў.


Tuesday, October 2, 2018
БелАЗ паказаў 130-тонны бесьпілётны самазвал. ФОТА
БелАЗ паказаў 130-тонны бесьпілётны самазвал. ФОТА У першым пакаленьні самазвалам можна было кіраваць дыстанцыйна, у другім і трэцім пакаленьні яны могуць рухацца цалкам самастойна паводле зададзенай праграмы, арыентуючыся па каардынатах GPS і праз «оптыка-электронную сыстэму». «Бесьпілётнасьць» машынаў распрацоўваюць супольна з расейскай «ВИСТ Групп».
Monday, October 1, 2018
Бортныя хронікі: першы альманах, прысвечаны традыцыйнаму бортніцтву | Новы Час
Бортныя хронікі: першы альманах, прысвечаны традыцыйнаму бортніцтву | Новы Час Альманах — гэта зборнік матэрыялаў, якія Іван Восіпаў на працягу апошніх 5 год распрацоўваў, разам з інфаграфікай і вышукамі ў межах бортнай традыцыі. Яго змест дазваляе паглыбіцца ў свет бортніцтва, бортных традыцый, атрымаць веды па гісторыі і іншых аспектах існавання гэтага промысла ў Беларусі. Акрамя таго, у альманах увайшлі некалькі інфаграфік (першыя па тэме бортніцтва), распрацаваны раздзел гісторыі , а таксама ўпершыню прыведены «дэдукцыйныя» разважанні па старых фотаздымках і гравюрах.
Sunday, September 30, 2018
Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце коштаў | Новы Час
Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце коштаў | Новы Час Паводле асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2018 год спажывецкія цэны павінны павялічыцца не больш чым на 6%.
Saturday, September 29, 2018
Ленінапад - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск
Ленінапад - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Большасць помнікаў правадыру стаяць на галоўных плошчах і вуліцах беларускіх гарадоў, а таксама каля прахадных заводаў. Ад пачатку 1990-х, нягледзячы на тое, што курс на дэсаветызацыю ў нас не абвяшчаўся, колькасць помнікаў Леніну скарацілася на траціну. Было каля 600, стала каля 400. Хочацца верыць, што гэтая тэндэнцыя захаваецца і далей.
Subscribe to:
Posts (Atom)