Thursday, March 7, 2019

“Адваявалі!”: маці хворых дзяцей адстаялі дзіцячае аддзяленне ў Аксакаўшчыне | euroradio.fm

“Адваявалі!”: маці хворых дзяцей адстаялі дзіцячае аддзяленне ў Аксакаўшчыне | euroradio.fm Мяркуем, што таму і казалі пра чуткі, бо самі не ведалі, ці зачыняць дакладна. Ну і мы таксама захваляваліся наконт аддзялення. Чатыры маці звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта, паднялі ўсе дакументы, якую рэабілітацыю праходзіла дзіця, і ў Мінаховы накіравалі. Каб ведалі, што вынікі ад рэабілітацыі ёсць. Добра, што не маўчалі. Дарэчы, учора трое дзяцей паступілі. Дагэтуль увогуле не было”. 

Wednesday, March 6, 2019

У барацьбе з паркунамі: актывісты Першамайскага раёна запусцілі петыцыю супраць няправільнай паркоўкі аўтамабіляў | greenbelarus.info

У барацьбе з паркунамі: актывісты Першамайскага раёна запусцілі петыцыю супраць няправільнай паркоўкі аўтамабіляў | greenbelarus.info "Праз хуткі рост аўтамабілізацыі двары нашага горада ператварыліся з некалі ўтульных ажыўленых грамадскіх месцаў у аўтамабільныя стаянкі з перапаханым газонам, брудам на тратуарах і немагчымасцю перамяшчэння людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку бацькам з каляскамі, людзям сталага ўзросту, людзям з часовымі траўмамі апорна-рухальнага апарата", - зазначаецца ў тэксце.

Tuesday, March 5, 2019

Скарабагатаў і Фралоў ладзяць вечарыну ў гонар Станіслава Манюшкі

Скарабагатаў і Фралоў ладзяць вечарыну ў гонар Станіслава Манюшкі Аўтар шматлікіх песень, опэр, апэрэт, балетаў зьявіўся на сьвет 5 траўня 1819 году ў фальварку Убель Ігуменскага павету (цяпер Чэрвеньскі раён), рос і вучыўся ў Менску. Ад велічнай сядзібы сёньня мала што засталося — вёска і навакольныя пабудовы былі зьнішчаныя падчас карнай апэрацыі немцаў у 1943 годзе.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Станіслаў Манюшка, помнік у Менску

Monday, March 4, 2019

Мінскі заапарк арганізаваў крэатыўны конкурс да Дня жанчын. Вельмі крэатыўны

Мінскі заапарк арганізаваў крэатыўны конкурс да Дня жанчын. Вельмі крэатыўны Для ўдзелу ў конкурсе трэба з 1 па 10 сакавіка падпісацца на старонку заапарка ва Укантакце ці на акаунт у Instagram, зрабіць фота жонкі, сяброўкі, сваячкі або проста знаёмай, падпісаць, на каго з насельнікаў заапарка яна падобная, і размясціць фота ў альбом «Прыгажосць - страшная сіла» ва Укантакце або з хэштэгам #zookrasa у Instagram.




https://nn.by/?c=ar&i=226370

Sunday, March 3, 2019

Палітуцякач-зубровец вярнуўся ў Беларусь і збудаваў аграсядзібу, каб захаваць памяць пра вёску продкаў

Палітуцякач-зубровец вярнуўся ў Беларусь і збудаваў аграсядзібу, каб захаваць памяць пра вёску продкаў У 1999 годзе Алег прачытаў кнігу этнографа Янкі Крука «Следам за сонцам. Беларускі каляндар». Па ёй, праз год, з жонкаю арганізаваў першае бялыніцкае Купалле. На яго запрасіў сваіх знаёмцаў. Неўпрыкмет ушанаванне Купалы на беразе Друці стала традыцыяй. Пазней да яго дадаліся Грамніцы, Каляды, Зажынкі.




https://nn.by/?c=ar&i=226302

Saturday, March 2, 2019

Валерый Мулявін: Бацька ўсіх падбадзёрваў, што з ім усё будзе ў парадку

Валерый Мулявін: Бацька ўсіх падбадзёрваў, што з ім усё будзе ў парадку — За мяжой мы любілі наведваць гістарычныя мясціны, музеі, храмы, бацька імкнуўся даведацца як мага больш пра горад, у які прыехаў. Ён быў спартыўным чалавекам і часта ў паездкі браў футбольны мяч, і калі я іграў, мог разам з удзельнікамі ансамбля далучыцца да мяне. Я ж, калі падрос і мяне не трэба было пакідаць у чахле ад гітары, прыходзіў за кулісы і слухаў татаў канцэрт, а падчас антракту любіў падбегчы да інструментаў і пасвавольнічаць.




https://nn.by/?c=ar&i=226284

Friday, March 1, 2019

«Фашызм — не нармальная з'ява». На мемарыяле «Яма» ўшанавалі памяць ахвяр Мінскага | Новы Час

«Фашызм — не нармальная з'ява». На мемарыяле «Яма» ўшанавалі памяць ахвяр Мінскага | Новы Час «1 – 3 сакавіка 1942 года фашысты здзейснілі адно з самых страшных масавых забойстваў у Мінскім гета. Мы верым, што памяць пра гэта жахлівае злачынства супраць чалавечнасці будзе жыць у сэрцах нашых дзяцей і ўнукаў», — распачаў мітынг старшыня СБЯГАА Уладзімір Чарніцкі.