Tuesday, May 7, 2019

Прайшло 20 гадоў з дня знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі | euroradio.fm

Прайшло 20 гадоў з дня знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі | euroradio.fm Ён узначальваў міліцэйскае ведамства ў 1994-1995 гадах. Пасля адстаўкі Захаранка ўвайшоў у шэрагі апазіцыі, крытыкаваў рэжым Аляксандра Лукашэнкі, ствараў аб'яднанне афіцэраў-сілавікоў. Неаднаразова ўдзельнічаў у вулічных акцыях, прычым ішоў у першых шэрагах. 

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 47-гадовы Юрый Захаранка быў забіты так званым "эскадронам смерці".

Monday, May 6, 2019

У пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы знайшлі бомбу часоў Другой сусветнай вайны. Рух праз «Брузгі» перакрыты

У пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы знайшлі бомбу часоў Другой сусветнай вайны. Рух праз «Брузгі» перакрыты «Паводле інфармацыі польскага боку, у пункце пропуску «Кузніца Беластоцкая» падчас яго рэканструкцыі была знойдзена бомба часоў Другой сусветнай вайны. Польскі бок спыніў афармленне як на ўезд, так і на выезд усіх відаў транспарту. Вядуцца мерапрыемствы па арганізацыі бяспекі. У сувязі з гэтым пункт пропуску «Брузгі» не функцыянуе да аднаўлення работы пункта пропуску на сумежнай баку»


https://nn.by/?c=ar&i=230066


Sunday, May 5, 2019

Што мы слухалі ў красавіку: дзясятка найбольш значных музычных альбомаў месяца

Што мы слухалі ў красавіку: дзясятка найбольш значных музычных альбомаў месяца Як заўсёды, на пачатку месяца мы падбіраем дзясятку найбольш значных, на наш погляд, музычных навінак. Прыемна, што з іх тры — беларускай вытворчасці. 

Saturday, May 4, 2019

Яны нібыта жывыя! У Мінску ўзвялі з пяску гіганцкіх багоў і духаў Беларусі ФОТЫ

Яны нібыта жывыя! У Мінску ўзвялі з пяску гіганцкіх багоў і духаў Беларусі ФОТЫ Амаль тры тыдні спатрэбілася 10 скульптарам з Беларусі і Расіі, каб удыхнуць жыццё ў горы пяску. Усе манументы — героі беларускай міфалогіі. Цмок, Пярун, Жалезны чалавек, Расамаха — каго тут толькі няма. Самая вялікая скульптура ў вышыню сягае пяці метраў.



https://nn.by/?c=ar&i=230005

Friday, May 3, 2019

Іван Кірчук: У мяне няма кароткай спадніцы, каб стаць народным артыстам | #RFRM

Іван Кірчук: У мяне няма кароткай спадніцы, каб стаць народным артыстам | #RFRM

Чаму ў Беларусі афіцыйная нацыянальная культура апусцілася да ўзроўню вышыванкі і танцаў пад гармонік, ці ёсць месца ў ІТ-краіне ўласнаму фальклору і чаму этніка — гэта не толькі мінулае, але і будучыня? Пра гэта і не толькі Марыя Войцік спецыяльна для #RFRM пагутарыла з Іванам Кірчуком — фалькларыстам, музыкам, лідарам гурта «Троіца». Гурт сёлета, дарэчы, спраўляе 20-гадовы юбілей.

Thursday, May 2, 2019

БРСМаўкі ў вышыванках і каша з "Камуналкі" на выставе "СМІ ў Беларусі" (фота) | euroradio.fm

БРСМаўкі ў вышыванках і каша з "Камуналкі" на выставе "СМІ ў Беларусі" (фота) | euroradio.fm У Мінску 2-4 траўня праходзіць традыцыйная штогадовая выстава "СМІ ў Беларусі". Яна ладзіцца ў выстаўным цэнтры “БелЭкспа” (праспект Пераможцаў, 14).

Wednesday, May 1, 2019

Як цяпер выглядае развязка на Дзяржынскага, якая адкрыецца праз тыдзень і разгрузіць рух у цэнтры Мінска ШМАТ ФОТА

Як цяпер выглядае развязка на Дзяржынскага, якая адкрыецца праз тыдзень і разгрузіць рух у цэнтры Мінска ШМАТ ФОТА Пасля таго, як развязка будзе адкрытая, работы працягнуцца. Каб скончыць будаўніцтва Першага транспартнага кола, трэба злучыць існуючую дарогу з вуліцай Талстога. Дабудаваць трэба яшчэ каля 400 метраў.




https://nn.by/?c=ar&i=229838