Беларускія казкі можна слухаць бясплатна праз новы мабільны дадатак | Новы Час Казкі для праекта былі сабраны ў розных кутках Беларусі. Прыкладанне дае магчымасць праслухаць 53 казкі, якія на працягу 20 гадоў збіраліся даследчыкамі, у тым ліку і лідарам фолк-мадэрн-гурта «Палац» Алегам Хаменкам(ён зрабіў унёсак у выглядзе 4 казак). Казкі аб'яднаны ў тэматычныя катэгорыі: «Чароўныя казкі», «Казкі пра жывёл», «Дзіўныя казкі», «Казкі пра жыццё», «Павучальныя казкі» і «Казка пра салдата».
101 цуд Беларусі ў адной кнізе | Новы Час Кніга будзе аднолькава цікава як дзецям, дзякуючы шыкоўным ілюстрацыям, так і дарослым, якія з яе змогуць даведацца шмат цікавай інфармацыі, а магчыма — і выправіцца ў шлях па тых мясцінах. Альбо адзначыць у кнізе мясціны, у якіх ужо пабывалі, — зафарбаваўшы сэрца, якое ў энцыклапедыі намалявана каля кожнага помніка архітэктуры. Чытаецца кніга вельмі лёгка. Бо інфармацыя ў ёй пададзена не сухім энцыклапедычным стылем, а амаль мастацкім словам, з цікавымі фактамі. У гэтым заслуга аўтара, гісторыка Яраша Малішэўскага — адныго з найбольш вядомых у краіне беларускамоўных гідаў, які і сам зведаў багата гэтых мясцін, і пра якія можа апавядаць гадзінамі. А таксама пра гісторыю іх пабудовы і уладароў.
«Куды глядзіць дзяржава?» Чаму сьветлагорская лякарня просіць грошай у людзей
- Чаму ня робяць рамонт, не закупляюць абсталяваньне? «Адсутнасьць бюджэтных сродкаў на такія расходы».
- На што выдаткоўваюцца бюджэтныя сродкі? «Абласны бюджэт выдзеліў 150 тысяч на рэанімабіль. 250 тысяч далі на інфарматызацыю, 100 тысяч — на супрацьпажарную сыгналізацыю».
- Што рабіць? «Мы зьвяртаемся да жыхароў гораду і раёну з просьбай аказаць пасільную фінансавую дапамогу. Для гэтых мэтаў адкрыты дабрачынны рахунак у банку».

Калі ў вёсцы закрыюць апошнюю беларускамоўную школу Савіцкую васьмігадовую школу Шчучынскага раёну, у якой я калісьці вучыўся па-беларуску, спачатку закрылі (у рэчышчы «аптымізацыі», як і сотні іншых невялікіх вясковых школ). А празь нейкі час увогуле зраўнялі бульдозэрам зь зямлёй — каб занядбаны будынак не псаваў краявіду. На маляўнічасьць ваколіц гэта, праўда мала паўплывала: нікому не патрэбны пляц паволі зарастае кустоўем і занепадае, як і ўся вёска Савічы.