Monday, May 27, 2019

Колькасць падпісантаў суполкі «НН» у Фэйсбуку набліжаецца да 16 тысяч чалавек, а Укантакце — да 17 тысяч. Далучайцеся і вы!

Колькасць падпісантаў суполкі «НН» у Фэйсбуку набліжаецца да 16 тысяч чалавек, а Укантакце — да 17 тысяч. Далучайцеся і вы! Дзякуем усім нашым чытачам за тое, што застаецеся з намі, а таксама запрашаем у нашыя ўтульныя суполкі новых падпісчыкаў. Мы стараемся, каб вы хутка дазнаваліся аб самых цікавых падзеях у Беларусі і свеце.




https://nn.by/?c=ar&i=231197

Sunday, May 26, 2019

П’яны мінчук учыніў дэбош у электробусе, дзе выпадкова апынуўся міліцыянт | euroradio.fm

П’яны мінчук учыніў дэбош у электробусе, дзе выпадкова апынуўся міліцыянт | euroradio.fm Міліцыянт папярэдзіў, што знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане і нецэнзурная лаянка з’яўляюцца правапарушэннем, пасля чаго дэбашыр палез біцца. Але праваахоўнік скруціў пасажыра, прышпіліў яго кайданкамі да поручня і так даставіў на канцавы прыпынак, дзе іх чакаў нарад міліцыі.

Saturday, May 25, 2019

Юрый Зісер набыў юным беларускім музыкам пяць арганаў | euroradio.fm

Юрый Зісер набыў юным беларускім музыкам пяць арганаў | euroradio.fm Два электраарганы накіраваліся ў Пінск і цяпер на іх будуць граць навучэнцы гарадскога каледжа і дзіцячай школы мастацтваў, прычым тут нават плануюць адкрыць навучанне па новай спецыяльнасці дзякуючы з'яўленню такога інструмента. Яшчэ тры арганы перададзеныя ў профільныя ўстановы сталіцы.

Friday, May 24, 2019

Выйшла кніга «Сучасныя беларускія гаворкі ў Латвіі»

Выйшла кніга «Сучасныя беларускія гаворкі ў Латвіі» Выйшла новая манаграфія польскага лінгвіста, які даследуе малавядомае — беларускія гаворкі на тэрыторыі сучаснай Латвіі. У першай (Варшава, 2009; пераклад на беларускую мову: 2012, 2015) аўтар апісаў сацыялінгвістычныя аспекты функцыянавання беларускіх гаворак на тэрыторыі Латвіі. У новай кніжцы прадстаўлена больш шырокая характарыстыка структуры гаворак (фанетыка, марфалогія, сінтаксіс, лексіка, фразеалогія), іх паходжанне ды класіфікацыя.




https://nn.by/?c=ar&i=231070

Thursday, May 23, 2019

17 месцаў у Беларусі, дзе можна бясплатна ўзяць налепкі з «Пагоняй»

17 месцаў у Беларусі, дзе можна бясплатна ўзяць налепкі з «Пагоняй»

  1. Узяць сабе ды сябрам налепкі ў тых месцах, дзе яны ўжо з’явіліся. Спіс пунктаў апублікаваны тут.
  2. Сфатаграфаваць вашую налепку і з хэштэгам #ПагоняПобач расказаць пра акцыю ў сацыяльных сетках.
  3. Прапанаваць сваё месца для распаўсюду налепак (кавярня, крама, гандлёвая кропка ці любое іншае месца з дакладным графікам працы), форма для заяўкі тут.
  4. Падтрымаць акцыю на molamola.by, каб налепак і месцаў іх распаўсюду станавілася больш і больш. 5 вашых рублёў — гэта 50 аўто на дарогах Беларусі з налепкамі з «Пагоняй».
Нам хочуць даказаць, што герб «Пагоня» — гэта апазіцыйны сімвал, а мы пакажам — што народны, які любяць сотні тысяч беларусаў!

Wednesday, May 22, 2019

У дзень памяці Максіма Багдановіча пройдуць бясплатныя экскурсіі | Новы Час

У дзень памяці Максіма Багдановіча пройдуць бясплатныя экскурсіі | Новы Час 102 гады мінула з таго імгнення, як у далёкай Ялце 25 траўня 1917 года перастала біцца сэрца Максіма Багдановіча. Традыцыйна ў гэты дзень Літаратурны музей Максіма Багдановіча ладзіць мерапрыемствы, каб ушанаваць памяць Паэта

Tuesday, May 21, 2019

У Беларусь з Францыі вярнулі культурную каштоўнасць — шпалеру XVII стагоддзя | euroradio.fm

У Беларусь з Францыі вярнулі культурную каштоўнасць — шпалеру XVII стагоддзя | euroradio.fm Менавіта дадзеная шпалера ніколі раней не знаходзілася на тэрыторыі нашай краіны, але яна належыць да эпохі, калі менавіта такія шпалеры заходнееўрапейскай вытворчасці ўпрыгожвалі замкі і палацы беларускай шляхты, у тым ліку і Мірскі замак, адзначаюць у пасольстве.