Saturday, September 28, 2019

Амаль 100 тысяч працоўных вакансій налічваецца ў Беларусі | Новы Час

Амаль 100 тысяч працоўных вакансій налічваецца ў Беларусі | Новы Час Станам на раніцу 28 верасня самымі запатрабаванымі былі кіроўцы аўтамабіля (4829 вакансіяў), лекары-спецыялісты (3200), медычныя сёстры (3071), прадаўцы (2382) і прыбіральнікі (1766).

А вось шукаюць перадусім працу дапаможным працаўніком, эканамістам, грузчыкам ці бухгалтарам.

Кожная пятая вакансія з базы прапануе працу ў Мінску – 20 381 вольнае месца.
new-retail.ru

Friday, September 27, 2019

На нарадзе АБСЕ праваабаронцы распавялі пра сітуацыю ў Беларусі перад парламенцкімі | Новы Час

На нарадзе АБСЕ праваабаронцы распавялі пра сітуацыю ў Беларусі перад парламенцкімі | Новы Час Яшчэ адной тэмай, якая прагучала на сайд-івэнце, сталі змены ў беларускае заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы. Наталля Сацункевіч адначыла, што па меркаванні праваабаронцаў, гэтыя змены ніяк не паспрыялі паляпшэнню сітуацыі з мірнымі сходамі. Акрамя таго, праваабронца распавяла пра антыэкстрэмісцкае заканадаўства, якое таксама зведала змены ў гэтым годзе, і прэзентавала даклад “Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека”.

Дыскусія “Грамадзянская супольнасць і правы чалавека ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў”. Фота Сержука Семянюка

Wednesday, September 25, 2019

Будзьма беларусамі! » Наша міфалогія не горшая за іншыя! (фота)

Будзьма беларусамі! » Наша міфалогія не горшая за іншыя! (фота) У залі мастацкай галерэі “Універсітэт Культуры”, якая месціцца ў Палацы Рэспублікі, сабраліся студэнты, навукоўцы, журналісты і проста неабыякавыя да тутэйшай дахрысціянскай культуры. Напачатку аўтар распавёў пра тое, як пісалася ягоная кніга, якімі метадамі ён карыстаўся пры даследванні крыніц і на якіх аўтараў абапіраўся. Паводле Скварчэўскага, нашая міфалогія нічым не горшая за іншыя і мае шмат аналогіяў з індаеўрапейскай, уласна пра гэта і напісаная ім кніга.

Tuesday, September 24, 2019

Арлоў, Бахарэвіч, Глобус і не толькі — новыя беларускія кнігі ў аўдыяфармаце бясплатна

Арлоў, Бахарэвіч, Глобус і не толькі — новыя беларускія кнігі ў аўдыяфармаце бясплатна Запіс і мантаж адбываліся на студыях «Радыё Свабода» і «Еўрарадыё»: кнігі Уладзіміра Арлова, Адама Глобуса і Вінцэся Мудрова агучыў Зміцер Бартосік, першую частку кнігі Альгерда Бахарэвіча запісаў і агучыў Сяргей Шупа, над раманам Анкі Упалы працавала Паліна Дабравольская, а частку рамана Паўла Севярынца агучыў Павел Клёк. Каардынатарка праекта — Дар’я Бялькевіч.




https://nn.by/?c=ar&i=237913

Monday, September 23, 2019

У мінскіх школах, дзіцячых садках і бальніцах сёння пачынаюць уключаць ацяпленне | Новы Час

У мінскіх школах, дзіцячых садках і бальніцах сёння пачынаюць уключаць ацяпленне | Новы Час Ацяпленне ўключаецца па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. На гэты час арганізуецца дзяжурства персаналу. Пры тэмпературах паветра, вышэйшых за 10 градусаў, ацяпленне памяшканняў перавядуць у рэжым прапальвання. Пры стабільным павышэнні сярэднесутачнай тэмпературы паветра будуць прыняты своечасовыя меры па адключэнні ацяплення.

Sunday, September 22, 2019

Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону | euroradio.fm

Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону | euroradio.fm Адной з фішак пікніка стаў кастынг актораў. На тое, каб скарыць журы, давалася адна хвіліна. Патэнцыйны актор мог маўчаць, танчыць, нешта распавядаць. Акцёры Купалаўскага – Раман Падаляка, Міхаіл Зуй і Міхаіл Есяневіч, якія складалі журы, абралі двух пераможцаў сярод дзяцей і дарослых. Дарослы (гэта дзяўчына) сыграе ў спектаклі “Паўлінка”, дзіця – у пастаноўцы “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Saturday, September 21, 2019

Уся трупа Купалаўскага тэатра на адным ФОТА

Уся трупа Купалаўскага тэатра на адным ФОТА Акцёры, рэжысёры, аркестр і кіраўніцтва Купалаўскага дружна выстраіліся перад галоўным уваходам у будынак тэатра для ўрачыстага фатаграфавання. Кампанію ім склаў адзін шчаслівы глядач, які праявіў актыўнасць у сацыяльных сетках і выйграў магчымасць стаць часткай вялікай сям'і купалаўцаў.



https://nn.by/?c=ar&i=237768