Friday, November 8, 2019

Кандыдатку зьвінавацілі ў распальваньні нацыянальнай варажнечы падчас «Ланцугу памяці» каля КДБ

Кандыдатку зьвінавацілі ў распальваньні нацыянальнай варажнечы падчас «Ланцугу памяці» каля КДБ Паводле камісіі, пікет каля КДБ, прысьвечаны расстраляным беларускім дзеячам культуры і навукі, не зьяўляўся перадвыбарчай агітацыяй і не перасьледаваў мэту заахвоціць выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах.

«Мела месца распаўсюджваньне паведамленьняў Талстой, якiя выклікаюць нацыянальную варажнечу („Саюз з Расіяй — заўсёды вайна, галеча, рэпрэсіі супраць беларусаў“)», — пазначаецца ў рашэньні.

Thursday, November 7, 2019

Сацыёляг Вардамацкі: Да прыхiльнiкаў ЭЗ дадалася яшчэ адна ўзроставая группа – 25-34 гадоў

Сацыёляг Вардамацкі: Да прыхiльнiкаў ЭЗ дадалася яшчэ адна ўзроставая группа – 25-34 гадоў — Напачатку вымярэньняў, да 2004 году, быў пэўны парытэт, прыкладна 40% за саюз з Расеяй, і каля 40% — за ўступленьне Беларусі ў ЭЗ. Але пасьля пашырэньня ЭЗ у 2004 годзе пайшло ўзмацненьне арыентацыі на Расею. Гэта ў чыстым выглядзе быў мэдыйны эфэкт. Потым сапраўды былі флюктуацыі. І я раней заўсёды падкрэсьліваў гэтую флюктуатыўнасьць, валатыльнасьць геапалітычных арыентацый беларусаў.

Wednesday, November 6, 2019

У Слоніме адкрылі бюст Міхалу Казіміру Агінскаму ФОТА

У Слоніме адкрылі бюст Міхалу Казіміру Агінскаму ФОТА Гэта падарунак гораду ад жыхара Слоніма прадпрымальніка-мецэната Уладзіміра Вількіцкага і ягонай фірмы «Гранві», якая займаецца вырабамі з каменю. Над гранітным бюстам працавалі каля года. Ініцыятыва ўшанаваць слонімскага старасту ў камяні належыць да грамадскага аб’яднаньня «Слонімскі канал Агінскага».






https://nn.by/?c=ar&i=240638

Tuesday, November 5, 2019

Калі ўлада становіцца цыркам, тайна — пшыкам, а цар — блазнам. #давайпака ВІДЭА

Калі ўлада становіцца цыркам, тайна — пшыкам, а цар — блазнам. #давайпака ВІДЭА Кніга складаецца з выбраных дыялёгаў паміж паўмітычнымі пэрсанажамі палітычнага жыцьця Беларусі і замежжа. Алесь Пілецкі ад 2015 году публікаваў гэтыя ўяўныя тэлефонныя размовы на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» з тэгам #давайпака.

Monday, November 4, 2019

Што мы слухалі ў кастрычніку — топ-10 альбомаў месяца АЎДЫЯ

Што мы слухалі ў кастрычніку — топ-10 альбомаў месяца АЎДЫЯ З выхадам новага альбома гурт Relikt правёў невялічкі рэбрэндынг: для спрашчэння пошуку і ўспрымання ў назве адзінка памянялася на літару «L».

Але на гэтым са зменамі скончана. У музычным плане гэта ўсё тыя ж народныя песні, выкананыя ў фірмовым пазнавальным «рэліктавым» стылі. Што вельмі добра.

Sunday, November 3, 2019

Дзяржава скарачае датацыі на грамадскі транспарт: квіткі падаражэюць? | euroradio.fm

Дзяржава скарачае датацыі на грамадскі транспарт: квіткі падаражэюць? | euroradio.fm Апошні раз праезд у грамадскім транспарце даражэў ў Мінску ў 2017 годзе. Па дадзеных на 2018 год, жыхары сталіцы аплачвалі крыху больш за 60% ад рэальнага кошт талончыкаў і каля 75% ад рэальнага кошту жэтонаў метро, астатняе субсідавала дзяржава. У 2020 годзе сітуацыя зменіцца: доля дзяржсубсідый знізіцца да 30% для аўтобусных перавозак, да 35% для перавозак электратранспарту і да 10% для метрапалітэна.