Saturday, December 7, 2019

Раман Арлоў прадстаўляе феміністычную версію казкі «Як літара Ў Каляды ратавала» | Новы Час

Раман Арлоў прадстаўляе феміністычную версію казкі «Як літара Ў Каляды ратавала» | Новы Час Разумная, маленькая дзяўчынка Янінка, сапраўдная малайчынка, паспрабуе самастойна вырашыць усе жыццевыя цяжкасці, а дапамогуць ёй у гэтым, канешне ж, літара Ў нескладовае, гарачы Жыжаль-агонь і магчыма нават Ярыла-сонца, які пры дапамозе прамога ўключэння са светлага выраю, дзе Ярыла-сонца зімуе, дасць некалькі карысных парад. А дакладней: як перамагчы злую чараўніцу Марану з яе слугамі — халоднымі ільдзінкамі, вызваліць з ледзянога палону літары і выратаваць Каляды.

Сцэна са спектаклю

Friday, December 6, 2019

Ад Афрыкі да Лапландыі: Ёлачныя цацкі распавядаюць свае гісторыі (фота) | Новы Час

Ад Афрыкі да Лапландыі: Ёлачныя цацкі распавядаюць свае гісторыі (фота) | Новы Час Унікальны навагодні праект «Музей ёлачных цацак» адкрыўся ў Нацыянальным гістарычным. Выстава з’яўляецца часткай збору буйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. А наведнікі змогуць пазнаёміцца з традыцыямі навагодніх святаў такіх экзатычных краін, як Паўночная Карэя, Іран, Конга, Перу, Руанда, Антыгуа і Барбуда, Новая Зеландыя і шмат іншых.

Thursday, December 5, 2019

Траціна беларусаў чытаюць навіны ў расейскіх СМІ. Чаму так і што з гэтым рабіць

Траціна беларусаў чытаюць навіны ў расейскіх СМІ. Чаму так і што з гэтым рабіць «Беларуская аўдыторыя гэтага сайту — пераважна мужчыны, у асноўным ім болей за 55 гадоў, такіх 40%. Моладзі там няма. З вышэйшай адукацыяй — менш за траціну. Род дзейнасьці — рабочыя і майстры, збольшага жыхары прамысловых гарадоў, але ня зь Менску. Гэта наглядны прыклад мэтавай групы, зь якою мы можам проста не перасякацца. У іх іншае спажываньне навінаў, яны наагул не чытаюць беларускіх СМІ», — кажа Міхаіл Дарашэвіч.

Ілюстратыўнае фота

Wednesday, December 4, 2019

Беларусы менш сталі баяцца інфляцыі, але буйныя пакупкі адкладаюць «да лепшых часоў»

Беларусы менш сталі баяцца інфляцыі, але буйныя пакупкі адкладаюць «да лепшых часоў» Што тычыцца росту цэн у 2019 годзе,

  • 43% беларусаў лічаць, што цэны вырасьлі вельмі моцна (у жніўні так лічылі 48% апытаных),
  • 45,4% — што цэны вырасьлі ўмерана (у жніўні — 42,1% апытаных),
  • 9,7% — што вырасьлі нязначна (у жніўні — 8,9% апытаных).

Tuesday, December 3, 2019

Будзьма беларусамі! » Найвядомейшыя Калядныя песні загучаць па-беларуску пад беларускія гуслі

Будзьма беларусамі! » Найвядомейшыя Калядныя песні загучаць па-беларуску пад беларускія гуслі На гэты праект аўтары збіралі грошы праз краўдфандынгавую платформу ulej.by. Кружэлка налічвае каля дванаццаці сусветнавядомых калядных гітоў, сярод якіх Jingle bells, We Wish You a Merry Christmas ды іншыя ў перакладзе на беларускую мову.

valiancina_shauchenka

Monday, December 2, 2019

«Захаваць што-кольвек з тых часоў, якія мы пакінулі навечна…» | Новы Час

«Захаваць што-кольвек з тых часоў, якія мы пакінулі навечна…» | Новы Час Прозай паэтка і пісьменніца пестуе нас радзей, таму асабліва прыемна трымаць у руках энергетычнага колеру новы твор. Гэта аўтасацыябіяграфічны раман кшталту тых, якія актыўна пішуцца ў Францыі, асабліва з часоў Ані Эрно, французскай пісьменніцы, натхнёнай ідэямі Ралана Барта і П’ера Бурдз’ё. Пяру Ані Эрно належыць выказванне пра тое, што літаратура цяпер мае на мэце «захаваць што-кольвек з тых часоў, якія мы пакінулі навечна…». Гэта мастацкі тэкст, які знаходзіцца недзе паміж літаратурай, сацыялогіяй і гісторыяй.

Sunday, December 1, 2019

Слуцкі збройны чын адрозніваўся ідэйнасцю і легітымнасцю

– Стракапытаўскі мяцеж Гомеля абвясціў Рускую народную рэспубліку, па-першае. Па-другое, ён прывёў да шматлікіх актаў гвалту ў адносінах да мірнага насельніцтва Гомеля. Проста салдаты, якія ўзбунтаваліся, былыя чырвонаармейцы, якія дарваліся да віна і харчоў. І яшчэ вельмі істотна, што Стракапытаўцы – гэта былі не гомельцы, не беларусы нават. Пераважная большасць з іх была выхадцамі з Тульшчыны і Масквы. А слуцкія паўстанцы – гэта мясцовыя жыхары, якія падняліся, каб бараніць свае хаты, свае землі, сваю Случчыну. https://charter97.org/ru/news/2019/12/1/357537/
Гісторык: Слуцкі збройны чын адрозніваўся ідэйнасцю і легітымнасцю