Sunday, February 26, 2017

Нядзеля: у Курапатах усё спакойна | Новы Час: "«Карацей, прачынайцеся! Мы вас чакаем. Ноч прайшла спакойна. Не хапае аднаразовага посуду, асаблiва стаканчыкаў. Мыць халоднай вадой крышкi ад тэрмасаў i шкляныя стаканы не вельмi. I не таму, што мы такiя нежныя, проста хварэць нам нельга пакуль не перамаглi», — сёння зраніцы напісала на сваёй старонцы актыўная ўдзельніца абароны Курапат Святлана Каваленка.
"



'via Blog this'

Saturday, February 25, 2017

"Народны альбом": Варта рабіць абсалютна новы спектакль | euroradio.fm: "Увечары 24 лютага сталічны Prime Hall запаўняецца самай разнастайнай публікай: людзьмі ў вышыванках і хіпстарамі, пузатымі дзядзькамі ды ўрачыста апранутымі сем'ямі. Пасля васьмігадовай вымушанай паўзы ў Мінску нарэшце гучыць "Народны альбом".

"



'via Blog this'

Friday, February 24, 2017

Будзьма беларусамі! » Чаго заўтра ня будзе. Мастак фіксуе краявіды вёсак, што зьнікаюць: "Беларуская вёска зьнікае. Тыя паселішчы, што бліжэй да галоўных дарог і вялікіх гарадоў, ператвараюцца ў аграгарадкі і прыгарады. А тыя, што схаваныя ад людзкіх вачэй, усё больш нагадваюць дэкарацыі для фільмаў жахаў. Калі яшчэ гадоў дзесяць таму ў пакінутых хатах і пахілых платах я знаходзіў прыгажосьць згасаньня, дык сёньня на скасабочаныя сьцены з разьбітымі шыбамі пад дзіравымі дахамі глядзець страшна. А калі ў вёсцы няма ніводнага жыхара, дык у кожнай закінутай хаце бачыцца прывід памерлага калгасьніка.

"



'via Blog this'

Thursday, February 23, 2017

У Мінск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла (фота) | euroradio.fm: "Выстава размешчана ў дзвюх залах: у першым — калекцыя князя Мацея, у другім — збор музея, у якім захоўваюцца партрэты сям'і Радзівілаў, кнігі з бібліятэк магнатаў а таксама дакументы, якія тычацца нацыяналізацыі нясвіжскай калекцыі Радзівілаў у 1939 годзе.

"



'via Blog this'

Wednesday, February 22, 2017

«Зліваюцца ў адзін два галасы…» | Новы Час: "«Я вельмі люблю вобраз паэзіі Яўгеніі Янішчыц, якія я, можа быць, сама стварала для сябе.Як мне падаецца, у кожнага чытача свая Янішчыц! У 16 гадоў я прачытала ў адным з моладзевых выданняў яе верш «Жораў ты, а я сініца» і з таго моманту я палюбіла паэзію Яўгеніі Янішчыц. Чаму? Мне падалося, што гэтыя вершы ствараліся чалавекам неверагоднага таленту з тонкай душэўнай будовай, з самым простым успрыманнем свету, і, у той жа момант, з глыбокім асэнсаваннем жыцця, з прыроднай блізкасцю да зямлі, да традыцыі. Тады радкі Я.Янішчыц мяне проста ўскалыхнулі і я ўбачыла ў іх чыстую, прыгожую беларускую душу».

"



'via Blog this'

Tuesday, February 21, 2017

Настаўніца Алена Мiхаленка: веру, што ў школах яшчэ загавораць па-беларуску - Люди onliner.by: "Калі чалавек робіць нешта, кіруючыся кан’юнктурай, гэта бачна, і такіх сёння шмат. У гэтым мала прывабнага. Але ж вырасла пакаленне народжаных у паслясавецкі час. Маладыя інтэлігентныя людзі сёння гавораць і пішуць па-беларуску, і гэта для іх натуральна, гэта ўнутраная патрэба. Добра таксама, калі ў іх хапае розуму і такту з павагай глядзець і на іншых. Яны ўжо асэнсавана павядуць дзетак у беларускамоўныя школы, і малым будзе няцяжка там вучыцца, бо і дома яны будуць чуць тую ж мову. Так што на праблему беларускамоўнага навучання я гляджу з аптымізмам. Але гэта павiнна адбывацца паступова і без прымусу.

"



'via Blog this'

Monday, February 20, 2017

У Мінскім заапарку нарадзіўся як Валянцін ФОТА: "— Малеча з'явілася на свет 14 лютага, таму мы назвалі яго Валянцінам. Нованароджаны і мама пачуваюцца добра, — адзначыла метадыст асветніцкага аддзела ГКПУ «Мінскі заапарк» Наталля Мыслейка. — Гэта ўжо другое дзіцяня ў самца Ціба і самкі Чыгі.


http://nn.by/?c=ar&i=185671"



'via Blog this'