Sunday, April 30, 2017

У Нью-Ёрку адкрыўся мост Касьцюшкі: "Новы мост, які злучае раёны Бруклін і Квінз, адкрываецца для руху на месцы двух старых мастоў. Яны атрымалі імя ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі яшчэ ў 1940-м годзе.
"



'via Blog this'

Saturday, April 29, 2017

Названыя тры прадукты абавязковыя для штодзённага ўжывання: "Амерыканскія дыетолагі распавялі, якія прадукты варта штодня ўжываць, каб арганізм быў у парадку. Аказалася, што найбольш карыснымі для чалавека з'яўляюцца: яблыкі, морква і грэцкія арэхі. Менавіта гэтыя прадукты ўтрымліваюць вялікую колькасць важных вітамінаў і антыаксідантаў, што дазваляе палепшыць працу стрававання і галаўнога мозгу.

http://nn.by/?c=ar&i=189899"



'via Blog this'

Friday, April 28, 2017

Будзьма беларусамі! » У Мінску аднавілася выстава пад адкрытым небам на плошчы Якуба Коласа: "Ужо вядомы вулічны выстаўны праект «Мастак і горад» ізноў адкрыўся ў Мінску на плошчы Якуба Коласа 27 красавіка. Сёлета выстава праходзіць пад назвай «Залатая калекцыя беларускага жывапісу і графікі».

"



'via Blog this'

Thursday, April 27, 2017

Паміж Лідай і Ля-Маншам: "— Жыву ў машыне і важу грузы па ўсёй Эўропе. Быў ва ўсіх краінах, апроч Англіі. Вось да Ля-Маншу даехаў, а ў Англію ня трапіў, бо віза патрэбная. Але работы хапае, ніколі сябе лішнім тут не адчуваў. Першаадкрывальнікам сябе таксама не лічу, паколькі сьлядоў беларускіх за ўсю гісторыю Эўропы тут дастаткова — некалі яшчэ ў школе пра гэта вучылі...

"



'via Blog this'

Wednesday, April 26, 2017

"Чалавек для іх быў горшы за радыяцыю". Жыццё ў чарнобыльскай зоне | euroradio.fm: "Да красавіка 1986 года тэрыторыя, якую цяпер займае запаведнік, была на 30% пакрытая лесам. Рэшту займалі вёскі, палі, лугі і меліяратыўныя каналы. Тут жыло больш за 20 тысяч чалавек. Цяпер ― усяго 700, з якіх 40 навукоўцаў. Знаходзіцца на тэрытоі запаведніка могуць толькі супрацоўнікі. Усім, хто захоча застацца тут больш, чым на тры дні, неабходна прайсці спецыяльнае медыцынскае абследаванне. Навукоўцы працуюць вахтавым метадам, два тыдні ў "зоне", два на чыстых тэрыторыях. Кожны мае свой персанальны назапашвальнік выпраменьвання, які пастаянна кантралююць спецыялісты.

"



'via Blog this'

Tuesday, April 25, 2017

Сёння адзначаецца Радаўніца, дзень памінання памерлых | euroradio.fm: "У гэты дзень прынята адведваць месцы пахавання родных, наводзіць парадак на магілах, прыносіць туды кветкі, запальваць свечкі ў памяць нябожчыкаў. Таксама прынята памінаць памерлых за святочнай трапезай і пакідаць велікоднае яйка “для спачылых”.

"



'via Blog this'

Monday, April 24, 2017

Беларусь патрапіла на сусветную мапу пераследу хрысціянаў | Новы Час: "Беларусь разам з Расіяй адзначаныя як краіны, дзе існуе «сярэдні» пераслед хрысціянаў — праз ціск, які аказваюць звязаныя з РПЦ (Маскоўскі патрыярхат) дзяржавы на іншыя хрысціянскія супольнасці.
"



'via Blog this'