Tuesday, July 31, 2018

«Незыгарь» — гэта сур’ёзна? Што гэты канал пісаў пра Беларусь і што з таго падобна да праўды

«Незыгарь» — гэта сур’ёзна? Што гэты канал пісаў пра Беларусь і што з таго падобна да праўды Гэта невядома. Адзін з самых папулярных палітычных каналаў у Telegram (160 тысяч падпісантаў) ад лютага 2016 году вядзе ананімны аўтар або група аўтараў. Адны кажуць, што канал стварыў генэральны дырэктар агенцтва ТАСС Сяргей Міхайлаў, другія называюць іншыя імёны.

Sunday, July 29, 2018

У мінскай «Галерэі» дзяўчаты займалі чаргу з шасці раніцы, каб памяняць старую памаду на новую ФОТА

У мінскай «Галерэі» дзяўчаты займалі чаргу з шасці раніцы, каб памяняць старую памаду на новую ФОТА Да адкрыцця гандлёвага павільёна, а 10-й раніцы, ужо стаяла доўгая чарга. Адна з першых у чарзе прызналася, што прыйшла а пятай раніцы. Астатнія, што былі ў ліку першых, прыйшлі ў ТРЦ а шостай.

Наведвальніц запускалі па некалькі чалавек. А 11-й акцыя скончылася.

Saturday, July 28, 2018

40-кілаграмовы сом — здабыча ўдзельніка “Вялікай бард-рыбалкі” (фотафакт) | euroradio.fm

40-кілаграмовы сом — здабыча ўдзельніка “Вялікай бард-рыбалкі” (фотафакт) | euroradio.fm У Чыгірынскім водасховішчы, што ў Быхаўскім раёне, злавілі 40-кілаграмовага сома. Такой здабычай можа пахваліцца бабруйчанін Мікалай Шепетаў, удзельнік свята “Вялікая бард-рыбалка”. Ён усталяваў рэкорд сярод удзельнікаў імпрэзы, злавіўшы такую рыбу. Дакладная вага сома —  42,5 кг.

Friday, July 27, 2018

28 гадоў таму Беларусь прыняла Дэкларацыю аб суверэнітэце | euroradio.fm

28 гадоў таму Беларусь прыняла Дэкларацыю аб суверэнітэце | euroradio.fm Дэкларацыя аб суверэнітэце абвяшчала поўную незалежнасць БССР. У межах Беларусі абвяшчалася вяршэнства, самастойнасць і паўната дзяржаўнай улады рэспублікі.Абвяшчалася таксама незалежнасць Беларусі ў замежных адносінах.

Thursday, July 26, 2018

Пра незвычайнае хобі першага беларускага касманаўта напішуць кнігу

Пра незвычайнае хобі першага беларускага касманаўта напішуць кнігу Першы беларускі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза Пётр Клімук ужо ўпісаў сваё імя ў сусветную гісторыю. Аднак мала хто ведае, што з дзяцінства ён захапляецца разьбой па дрэве. Шматгадоваму хобі Пятра Клімука прысвецяць кнігу, піша mlyn.by.




https://nn.by/?c=ar&i=213277

Wednesday, July 25, 2018

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу — версія Мінгарвыканкама | Новы Час

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу — версія Мінгарвыканкама | Новы Час У камплект уваходзяць швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак і школьныя прылады, сабраць у школу вучня малодшых класаў абыдзецца ў 202–750 рублёў, старшакласніка — 235–890 рублёў, удакладніла чыноўніца. Па яе словах, у параўнанні з мінулым годам кошт экіпіроўкі застаўся ранейшым, перадае БелТА.

2 17 2

Tuesday, July 24, 2018

Будзьма беларусамі! » Падземная сьцяна ХІІ стагодзьдзя ў Горадні магла б перавярнуць уяўленьне пра горад, але яе закопваюць

Будзьма беларусамі! » Падземная сьцяна ХІІ стагодзьдзя ў Горадні магла б перавярнуць уяўленьне пра горад, але яе закопваюць Мур з плінфы і колатага каменю знайшлі археолягі з Нацыянальнай акадэміі навук два тыдні таму. Яны назіраюць за пракладкай цеплатрасы да Старога замка.

Вачам спэцыялістаў адкрыўся фрагмэнт вугла сьцяны: адзін бок большы за два мэтры, другі — каля аднаго мэтра даўжынёй.