Friday, August 31, 2018
18 унікальных экспанатаў пра беларускую Вільню на выставе ў Менску
18 унікальных экспанатаў пра беларускую Вільню на выставе ў Менску «Калі вы зойдзеце ў турыстычны цэнтар у Вільні, пабачыце буклеты „Вільня польская“, „Вільня расейская“, а вось буклету „Вільня беларуская“ вы не пабачыце. У першую чаргу гэта праз нашу сьціпласьць, непрынцыповасьць і вельмі часта абыякавасьць, — апавядае пра ідэю выставы навуковы супрацоўнік музэю Павал Каралёў. — Вільня і Менск былі двума цэнтрамі, дзе спачатку гуртаваўся рэвалюцыйны рух. Але ў рэшце рэшт браты Луцкевічы пераяжджаюць у Вільню, адмаўляюцца ад рэвалюцыйнага падыходу і больш гуртуюцца вакол культурніцкай справы».
Thursday, August 30, 2018
Першакурснікі БДУ замест “студакоў” атрымаюць банкаўскія карткі | euroradio.fm
Першакурснікі БДУ замест “студакоў” атрымаюць банкаўскія карткі | euroradio.fm Фактычна, новы “студак” з’яўляецца банкаўскай карткай MasterCard Standard з тэхналогіяй бескантакнтай аплаты PayPass. Тэрмін дзеяння — чатыры гады. На ліцавыым баку картак, акрамя стандартных банкаўскіх рэквізітаў, будзе адлюстраваны здымак студэнта, нумар студэнцкага білета і факультэт навучання. У правым верхнім куце будуць лагатыпы Мінадукацыі і БДУ. Памяняць дызайн карткі нельга — ён уніфікаваны і ўзгоднены з усімі інстанцыямі.
Wednesday, August 29, 2018
Будзьма беларусамі! » У абарону беларускай мовы на этыкетках сабралі тысячу подпісаў
Будзьма беларусамі! » У абарону беларускай мовы на этыкетках сабралі тысячу подпісаў Зварот на сайце Petitions.by супраць забароны пісаць на этыкетках тавараў толькі па-беларуску (хоць толькі па-руску — можна) набраў больш за 1000 подпісаў.
У Беларусі ёсьць Канстытуцыя і закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», якія гарантуюць роўнасць беларускай і рускай моў.

Tuesday, August 28, 2018
У Мінску пакажуць новую казку пра прыгоды літары Ў | Новы Час
У Мінску пакажуць новую казку пра прыгоды літары Ў | Новы Час У новай казцы фармат філасофскай прытчы, якую цікава было б глянуць і дарослым, даведзены амаль да абсалюту. Гэта фактычна і ёсць наша беларуская рэальнасць: сувязь дарослых беларусаў з роднай зямлёй, яе мовай, традыцыямі і культурай перарваная. Менавіта таму бацькі не спяшаюцца аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя класы, беларускамоўныя групы ў садках.
Monday, August 27, 2018
Кніга, у якой схавалася Беларусь | Новы Час
Кніга, у якой схавалася Беларусь | Новы Час “Менск — горад цікавы, прычым не гэтулькі для турыстаў, колькі для саміх мінчукоў. Асабіста для мяне найбольшае менскае задавальненне — не тэатры і не храмы, не музей і рэстараны. А жывыя ўспаміны карэнных менчукоў, якія паспелі ўбачыць на гэтым самым месцы зусім іншы горад. З іншымі вуліцамі, іншымі дамамі. Нават быццам з іншым паветрам […] Усякі раз, слухаючы такія ўспаміны, я думаю — ці не ёсць галоўная адметнасць Менску ў тым, што ён заўжды будзе горадам аднаго пакалення”, — гэта ўрывак з “Клінікі кітайскага дантыста” Змітра Бартосіка — кнігі, якую я вельмі раю прачытаць.
Sunday, August 26, 2018
Рыбакі на Прыпяці: Бел-чырвона-белы сцяг? Рэспект! - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск
Рыбакі на Прыпяці: Бел-чырвона-белы сцяг? Рэспект! - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Мы стартавалі каля пераправы ў ваколіцах вёскі Кораб’е, што ў Лунінецкім раёне. Ужо праз які дзясятак хвілін заплыву з берагу пачулася:
— Глядзіце, плот плыве. А што гэта за сцяг? Палякі, напэўна.
У першы дзень мы праплылі па рацэ трошкі больш за гадзіну. І перш чым разбіць на ноч лагер, яшчэ раз пачулі пра «палякаў», а таксама кароткую даведку ад аматара гісторыі, які патлумачыў дзіцяці:
— А гэта сцяг Вялікага Княства Літоўскага. Была калісьці такая

Saturday, August 25, 2018
Прыгажосць старажытнага Крайска
Прыгажосць старажытнага Крайска Гісторыю свайго краю, свае карані, радавод, безумоўна, варта ведаць кожнаму. Як кажуць, без мінулага няма будучага. У кожнага паселішча свая гісторыя. Глыбока ў сівую мінуўшчыну вядуць карані Крайска, што ў паўночным куточку Лагойшчыны. Сялянскія сядзібы падступаюць да берага рэчкі Крайшчанкі, якая поіць крынічнымі водамі Вілію.
Subscribe to:
Posts (Atom)