Thursday, January 31, 2019

ТОП палітычных тэлеграм-каналаў, якія пішуць пра Беларусь

ТОП палітычных тэлеграм-каналаў, якія пішуць пра Беларусь 750 падпісчыкаў. Канал пазіцыянуе сябе як інсайдарскі. У апісанні на агрэгатары «Беларускі тэлеграм» аўтары называюцца супрацоўнікамі шэрагу дзяржаўных інстытутаў. Што дакладна за ведамствы — невядома. Але інфармацыя ахоплівае розныя сферы: ад сілавой да культурніцкай.




https://nn.by/?c=ar&i=224240

Wednesday, January 30, 2019

Будзьма беларусамі! » Літары-вышыванкі і брэнды. Паглядзіце, як файна віцебская мастачка праілюстравала наш алфавіт

Будзьма беларусамі! » Літары-вышыванкі і брэнды. Паглядзіце, як файна віцебская мастачка праілюстравала наш алфавіт — «Беларускi алфавiт» задуманы ў якасці ілюстраванага даведніка для гасцей і жыхароў нашай краіны. Тут сабраны славутасці, стравы, вядомыя людзі, святы і характэрныя жывыя беларускія словы, якія гучаць па-асабліваму. Прэзентаваць гэты праект — вельмі хвалююча. Напэўна, ён самы маштабны і важны для мяне, — прызнаецца Тома Пракоф’ева.

Фота: Тома Пракоф'ева

Tuesday, January 29, 2019

Ніка Мікалаеўна Шышкіна: дачка рэпрэсаванага, удава Героя Савецкага Саюза, доктар з 60-гадовым стажам

Ніка Мікалаеўна Шышкіна: дачка рэпрэсаванага, удава Героя Савецкага Саюза, доктар з 60-гадовым стажам Яе сям'я адносілася да сапраўднай савецкай эліты, але жыццёвы шлях Нікі Мікалаеўны ніколі не быў засцелены ружамі: яна рана засталася без мужа, а затым і без адзінага сына, сама змагалася з цяжкай хваробай, але не страціла цікавасць да жыцця. Справіцца з цяжкасцямі дапамагала работа — 60 гадоў жанчына адпрацавала лекарам і толькі ў 81 год сышла на заслужаны адпачынак.

Monday, January 28, 2019

Як выглядае Крэўскі замак пасьля чарговага этапу рэстаўрацыі. ФОТА

Як выглядае Крэўскі замак пасьля чарговага этапу рэстаўрацыі. ФОТА «Правільней сказаць, што завершаныя работы па кансэрвацыі, а па рэстаўрацыі яшчэ не, — кажа адмысловец. — На частцы сьцяны, якая бліжэй да замкавай вежы, будуць аднаўляцца баявыя галерэі, таксама ў плянах зрабіць сёлета яшчэ адну сьцяну — паўночна-ўсходнюю, якраз там, дзе кантрафорс. Рыхтуецца дакумэнтацыя, трэба прайсьці экспэртызу. Будаваць у сёньняшніх умовах усё адно нельга, будзем чакаць вясны».

Sunday, January 27, 2019

Як выбраць паміж «ласкай» і «благадаццю» і з чаго лепш пачынаць Новы Запавет

Як выбраць паміж «ласкай» і «благадаццю» і з чаго лепш пачынаць Новы Запавет — Я найбольш люблю Марка. Бо яно самае кароткае. І ўсім раю, калі чытаць Біблію ўпершыню, пачынаць з Евангелля паводле Марка. Бо звычайна, калі людзі бяруць чытаць Новы Запавет, адкрываюць першае Евангелле паводле Мацвея і загразаюць на першай старонцы, там дзе Абрагам нарадзіў Ісака, Ісак нарадзіў Якуба і гэтак далей. Далей за гэты спіс ужо мала хто пераходзіць. А ў Евангеллі ад Марка падзеі развіваюцца як у сцэнары фільма: мноства дзеянняў, вельмі мала слоў і сюжэт вельмі дынамічны.




https://nn.by/?c=ar&i=223968

Saturday, January 26, 2019

У Пінску прэзентавалі кнігу пра Рамана Скірмунта - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

У Пінску прэзентавалі кнігу пра Рамана Скірмунта - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск – Прэзентацыя сапраўды не першая. Прэзентацыі ўжо былі ў Менску, Гародні, Варшаве, нават у Нью-Ёрку. Прэзентацыю ў Пінску можна лічыць своеасаблівай, вельмі важнай, бо гэта ў пэўным сэнсе вяртанне Скірмунта на Радзіму. Ён заўсёды быў вельмі шчыльна звязаны і знітаваны з Парэччам, з Піншчынай. Таму лічу, што гэта прэзентацыя вельмі важная для кніжкі, для яе лёсу і для далейшых даследванняў біяграфіі і жыццяпісу Рамана Скірмунта

Friday, January 25, 2019

У мінскім аэрапорце пачалі дзяліць патокі пасажыраў — прыярытэт для грамадзян Беларусі

У мінскім аэрапорце пачалі дзяліць патокі пасажыраў — прыярытэт для грамадзян Беларусі Цяпер у залежнасці ад таго, колькі прыляцелі пасажыраў, асобныя каналы афармлення загадзя вылучаюцца для грамадзян Саюзнай дзяржавы або для грамадзян іншых краін, паведамляе ДПК. Пры гэтым грамадзяне Беларусі маюць права праходжання пагранічнага кантролю на любым з кірункаў.



https://nn.by/?c=ar&i=224212