Sunday, March 31, 2019

Гродзенскія ўлады пагадзіліся прыбраць з цэнтра горада бюст Чапаева

Гродзенскія ўлады пагадзіліся прыбраць з цэнтра горада бюст Чапаева Бюст быў усталяваны ў Гродне ў 1960-х, хоць сам Чапаеў ніколі не быў ні ў Гродне, ні ў Беларусі. У савецкі час у горадзе была і вуліца Чапаева, якую пазней перайменавалі ў Васілька. Але помнік пакінулі.




https://nn.by/?c=ar&i=227966

Saturday, March 30, 2019

На сустрэчы з Лукашэнкам канцлер Аўстрыі Курц узьняў пытаньне аб «дэфіцыце свабоды слова» ў Беларусі

На сустрэчы з OHO канцлер Аўстрыі Курц узьняў пытаньне аб «дэфіцыце свабоды слова» ў Беларусі «Уцягваньне Беларусі ва Ўсходняе партнэрства Эўразьвязу патрэбна для паскарэньня неабходных рэформаў», — заявіў Курц. Пры гэтым, паводле яго слоў, ад Беларусі ня трэба патрабаваць рабіць выбар паміж Расеяй і Эўропай, а хутчэй, прапанаваць канцэпцыю «і, і», у якой вялікае значэньне мае паглыбленьне супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнэрства.

Friday, March 29, 2019

Пісьменьнік Горват апублікаваў адкрыты ліст міністру Макею пра пахаваньне паўстанца Каліноўскага

Пісьменьнік Горват апублікаваў адкрыты ліст міністру Макею пра пахаваньне паўстанца Каліноўскага Горват піша, што адкрыў для сябе ў замежных паездках: беларусы «так прагнуць чысьціні, што прыбіраюць нават памяць пра сябе», «нібы і не стваралі эўрапейскую гісторыю і культуру разам зь іншымі народамі».

Парэшткі Кастуся Каліноўскага

Thursday, March 28, 2019

“Можа, знойдзеце нам пакупніка з Еўропы?” “Нафтан” распрадае маёмасць | euroradio.fm

“Можа, знойдзеце нам пакупніка з Еўропы?” “Нафтан” распрадае маёмасць | euroradio.fm “Гэта ўсё няпрофільныя аб’екты, а завод — нафтавае прадпрыемства, — адказаў намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Нафтан” Сяргей Яўтушык— Яшчэ пры савецкай уладзе была харчовая праграма, таму з’явілася цяпліца. Нерухомасць пад Масквой гадоў восем ужо не можам прадаць. Можа, Еўрапейскае радыё з Еўропы кліента знойдзе? Кожны павінен займацца сваёй справай. Калі непрафісіяналы займаюцца, дык цяжка рэнтабельнасці дабіцца”.

Wednesday, March 27, 2019

Яшчэ секунда — і машына збіла б жанчыну, што выйшла на дарогу на чырвонае святло ВІДЭА

Яшчэ секунда — і машына збіла б жанчыну, што выйшла на дарогу на чырвонае святло ВІДЭА У Гродне кіроўца Ford Transit дзякуючы сваёй рэакцыі выратаваў жанчыне жыццё. «Жанчына збіралася перайсці дарогу на чырвоны сігнал святлафора і паглядзела, што справа аўтамабіль праязджае скрыжаванне. Але ў левы бок яна нават не павярнула галаву. Так і пайшла», — пракаментаваў сітуацыю аўтар відэа Міхаіл парталу autogrodno.by. 




https://nn.by/?c=ar&i=227740

Tuesday, March 26, 2019

Фантаны ў Мінску запрацуюць 26 красавіка, а ў парку Чалюскінцаў адкрыецца трохузроўневы лабірынт

Фантаны ў Мінску запрацуюць 26 красавіка, а ў парку Чалюскінцаў адкрыецца трохузроўневы лабірынт У красавіку павінны запрацаваць і атракцыёны ў гарадскіх парках. Адметнасць гэтага года — плацежна-прапускная сістэма з відэаназіраннем, праект рэалізуецца ў парках Чалюскінцаў і Горкага. У парку Чалюскінцаў павінен з'явіцца трохузроўневы лабірынт. Гульнявы комплекс з тунэлямі, горкамі і перашкодамі для дзяцей ад трох да 12 гадоў размесціцца каля танцавальнай пляцоўкі «Сустрэча».




https://nn.by/?c=ar&i=227677

Sunday, March 24, 2019

Сёння — юбілей Паўстання Касцюшкі

Сёння — юбілей Паўстання Касцюшкі 24 сакавіка 1794 г. на Рыначнай плошчы Кракава быў зачытаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Найвышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання.




https://nn.by/?c=ar&i=227516