Monday, September 30, 2019
«Гэта страшная праўда». Як шукалі і «знайшлі» магілу брата Кастуся Каліноўскага
«Гэта страшная праўда». Як шукалі і «знайшлі» магілу брата Кастуся Каліноўскага Больш за тры месяцы няма вынікаў генэтычнай экспэртызы меркаваных парэштак братоў Кастуся (у Вільні) і Віктара (у Сьвіслачы) Каліноўскіх. Як у 1990-я гады ў Беларусі «адшукалася» пахаваньне Віктара Каліноўскага, Свабодзе расказаў былы дырэктар сьвіслацкага музэю Мікалай Пакутнік.
Sunday, September 29, 2019
«Беларуская Грэта» з Камароўкі. Як Мінск удзельнічае ў кліматычным страйку - citydog.by | журнал о Минске
«Беларуская Грэта» з Камароўкі. Як Мінск удзельнічае ў кліматычным страйку - citydog.by | журнал о Минске «Але ні рэчаў, ні грошай не зьбіраем, – са сьмехам рэагуе актывістка. – Проста такім чынам хочам паказаць людзям, што ў Беларусі таксама трэба выходзіць, папярэджваць пра экалягічныя наступствы, якія павінны хваляваць кожнага. Гэта праблема глябальнага парадку».
Saturday, September 28, 2019
Амаль 100 тысяч працоўных вакансій налічваецца ў Беларусі | Новы Час
Амаль 100 тысяч працоўных вакансій налічваецца ў Беларусі | Новы Час Станам на раніцу 28 верасня самымі запатрабаванымі былі кіроўцы аўтамабіля (4829 вакансіяў), лекары-спецыялісты (3200), медычныя сёстры (3071), прадаўцы (2382) і прыбіральнікі (1766).
А вось шукаюць перадусім працу дапаможным працаўніком, эканамістам, грузчыкам ці бухгалтарам.
Кожная пятая вакансія з базы прапануе працу ў Мінску – 20 381 вольнае месца.

Friday, September 27, 2019
На нарадзе АБСЕ праваабаронцы распавялі пра сітуацыю ў Беларусі перад парламенцкімі | Новы Час
На нарадзе АБСЕ праваабаронцы распавялі пра сітуацыю ў Беларусі перад парламенцкімі | Новы Час Яшчэ адной тэмай, якая прагучала на сайд-івэнце, сталі змены ў беларускае заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы. Наталля Сацункевіч адначыла, што па меркаванні праваабаронцаў, гэтыя змены ніяк не паспрыялі паляпшэнню сітуацыі з мірнымі сходамі. Акрамя таго, праваабронца распавяла пра антыэкстрэмісцкае заканадаўства, якое таксама зведала змены ў гэтым годзе, і прэзентавала даклад “Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека”.
Wednesday, September 25, 2019
Будзьма беларусамі! » Наша міфалогія не горшая за іншыя! (фота)
Будзьма беларусамі! » Наша міфалогія не горшая за іншыя! (фота) У залі мастацкай галерэі “Універсітэт Культуры”, якая месціцца ў Палацы Рэспублікі, сабраліся студэнты, навукоўцы, журналісты і проста неабыякавыя да тутэйшай дахрысціянскай культуры. Напачатку аўтар распавёў пра тое, як пісалася ягоная кніга, якімі метадамі ён карыстаўся пры даследванні крыніц і на якіх аўтараў абапіраўся. Паводле Скварчэўскага, нашая міфалогія нічым не горшая за іншыя і мае шмат аналогіяў з індаеўрапейскай, уласна пра гэта і напісаная ім кніга.
Tuesday, September 24, 2019
Арлоў, Бахарэвіч, Глобус і не толькі — новыя беларускія кнігі ў аўдыяфармаце бясплатна
Арлоў, Бахарэвіч, Глобус і не толькі — новыя беларускія кнігі ў аўдыяфармаце бясплатна Запіс і мантаж адбываліся на студыях «Радыё Свабода» і «Еўрарадыё»: кнігі Уладзіміра Арлова, Адама Глобуса і Вінцэся Мудрова агучыў Зміцер Бартосік, першую частку кнігі Альгерда Бахарэвіча запісаў і агучыў Сяргей Шупа, над раманам Анкі Упалы працавала Паліна Дабравольская, а частку рамана Паўла Севярынца агучыў Павел Клёк. Каардынатарка праекта — Дар’я Бялькевіч.

https://nn.by/?c=ar&i=237913

https://nn.by/?c=ar&i=237913
Monday, September 23, 2019
У мінскіх школах, дзіцячых садках і бальніцах сёння пачынаюць уключаць ацяпленне | Новы Час
У мінскіх школах, дзіцячых садках і бальніцах сёння пачынаюць уключаць ацяпленне | Новы Час Ацяпленне ўключаецца па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. На гэты час арганізуецца дзяжурства персаналу. Пры тэмпературах паветра, вышэйшых за 10 градусаў, ацяпленне памяшканняў перавядуць у рэжым прапальвання. Пры стабільным павышэнні сярэднесутачнай тэмпературы паветра будуць прыняты своечасовыя меры па адключэнні ацяплення.
Subscribe to:
Posts (Atom)