Thursday, December 26, 2019

У Палескім радыяцыйным запаведніку пабудуюць каняферму, цэх па перапрацоўцы рыбы | euroradio.fm

У Палескім радыяцыйным запаведніку пабудуюць каняферму, цэх па перапрацоўцы рыбы | euroradio.fm: Каняферма на 200 галоў з'явіцца ў вёсцы Варацец Хойніцкага раёна, за 40 км ад Чарнобыльскай АЭС. Цэх па перапрацоўцы рыбы будзе рэканструяваны ў саміх Хойніках (55 км ад ЧАЭС). А ў Нароўлі (60 км ад ЧАЭС) будзе створана новая дрэваапрацоўчая вытворчасць.

Wednesday, December 25, 2019

Брамнік зборнай па пляжным футболе Макарэвіч: «Неяк наш гімн не натхняе на неверагодныя поспехі». 21.by

Брамнік зборнай па пляжным футболе Макарэвіч: «Неяк наш гімн не натхняе на неверагодныя поспехі». 21.by: «Мой кум сказаў, што наш гімн праспяваць бадзёра ніводзін спявак не возьмецца. Тое, што мы мірныя людзі, сілы гартуем… Выходзіць пасля на гульню – гэта значыць, мы згодныя на нічыю дакладна. Неяк гімн не натхняе на неверагодныя поспехі», – усміхаецца Валерый.

Зима в Беларусь заглянет в выходные

Tuesday, December 24, 2019

Новы год 125 дзяцей-сірот з Салігорскага раёна сустрэнуць у сем'ях • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер»

Новы год 125 дзяцей-сірот з Салігорскага раёна сустрэнуць у сем'ях • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер»: Дзяцей, якія зрабіліся сіротамі пры жывых бацьках, у Салігорскім раёне не напраўляюць у інтэрнаты. Яны трапляюць адразу ці ў сем'і, ці ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу — па сутнасці, гэта тыя ж мнагадзетныя сем'і. У дзіцячых дамах сямейнага тыпу ў вёсках Краснадворцы і Вялічкавічы падрастаюць 13 дзяцей; у 33 прыёмных сем’ях выхоўваецца 51 дзіця; у 129 апекунскіх сем’ях расце 151 дзіця.

Акция «Письмо Деду Морозу» завершается. О чём пишут дети

Monday, December 23, 2019

Вандроўка на радзіму Адама Міцкевіча | Газета Слонімская

Вандроўка на радзіму Адама Міцкевіча | Газета Слонімская

Калі Навагрудскія ўбачышпрасторы, 

Ракітнік разлапісты, нізкі, 

Каня супыні ля Плужынскга бору, 

Каб глянуць на возера зблізку.
Свіцязь

Паэты планеты ў Музеі Максіма Багдановіча | Новы Час

Паэты планеты ў Музеі Максіма Багдановіча | Новы Час Выступоўцы: Лявон Баршчэўскі, Ігар Крэбс, Зміцер Колас, Кацярына Маціеўская, Алесь Разанаў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. А таксама першая ў свеце паэтка акадская царэўна Энхедуанна, старажытнагрэчаскія паэты Архілох і Анакрэон, славенец Срэчка Косавел, партугалец Фернанду Песоа, паляк Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі, швед Гунар Экелёф.

78152310 430748364504915 4041877783918411776 n

Sunday, December 22, 2019

Міністр працы: Павышэнне пенсіённага ўзросту дазваляе павялічваць пенсіі

Міністр працы: Павышэнне пенсіённага ўзросту дазваляе павялічваць пенсіі Яна адзначыла, што ва ўмовах старэння насельніцтва і дэфіцыту працоўнай сілы павышэнне пенсіённага ўзросту становіцца дзейснай мерай стабілізацыі сітуацыі з пенсiённым фондам. Сёлета ў лістападзе пенсія па ўзросце склала 446 рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з лістападам 2018 года на 50 рублёў.




https://nn.by/?c=ar&i=243285

Saturday, December 21, 2019

Беларускія Каляды ў Варшаве | Новы Час

Беларускія Каляды ў Варшаве | Новы Час Алесь Чумакоў вядомы на Беларусі майстар-гусляр, які не толькі выдатна валодае гэтым інструментам, але і сам іх вырабляе. За 15 гадоў ён стварыў сваімі рукамі ўжо больш за 150 гусляў, на якіх граюць музыкі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. І гэтым разам ён радаваў прысутных гульнёй на інструменце, зробленым уласнымі рукамі. Гэта крылападобныя гуслі, якія былі распаўсюджаны на паўночных землях Беларусі, бліжэйшых да Балтыкі.

01 33