Monday, January 6, 2020

Бэтмэн супраць Быкава: масавае і элітарнае | Новы Час

Бэтмэн супраць Быкава: масавае і элітарнае | Новы Час: Чаму аднойчы абавязкова запальваем свечку? Таму што ў душы кожны ведае, што ёсць на свеце рэчы вялікія, абсалютныя, светланосныя, пра якія гаво­рыць нам Слова. Слова — гэта Бог (так запісана Янам Багасловам). Ніякі рэнтген не можа выявіць у чалавечым целе душу. Гэта можа толькі слова. І калі мы захочам адчуць трывалае апірышча для сваёй душы ў нейкую змрочную часіну, або прыгадаць некалі перажытую асалоду ад гармоніі і хараства, досціпу, якія заўсёды можна знайсці ў слове, мы адкрываем сур’ёзныя кнігі.

Sunday, January 5, 2020

Мільярды даляраў. Мытня расказала, колькі грошай пералічыла ў бюджэт у мінулым годзе

Мільярды даляраў. Мытня расказала, колькі грошай пералічыла ў бюджэт у мінулым годзе: Беларуская мытня за мінулы 2019 год пералічыла ў дзяржаўны бюджэт Беларусі 4,3 мільярды даляраў у эквіваленце (больш за 9 мільярдаў рублёў). Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Мытнага камітэту.

Памежны пераход на беларуска-польскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота.

Saturday, January 4, 2020

Што робіцца на беларускіх АЗС пасьля прыпыненьня паставак расейскай нафты?

Што робіцца на беларускіх АЗС пасьля прыпыненьня паставак расейскай нафты?: У канцэрне «Белнафтахім» карэспандэнту Свабоды таксама паведамілі, што перабояў з палівам не чакаецца. «А цэны, калі будуць падымацца, то ў рамках нашай ранейшай стратэгіі паэтапнага падвышэньня цэнаў»

Friday, January 3, 2020

Памятае Жылуновіча і Гарэцкага, цярпіць ад зьменаў клімату. Старажытны магілёўскі лесапарк у фактах

Памятае Жылуновіча і Гарэцкага, цярпіць ад зьменаў клімату. Старажытны магілёўскі лесапарк у фактах: Знаходзіцца лесапарк на паўночна-заходнім ускрайку Магілёва (ад гарадзкога цэнтру на грамадзкім транспарце — 15 хвілінаў язды). Ягоная плошча — 328 гектараў, гэта як 20 менскіх стадыёнаў «Дынама». Зь іх 11 га займае возера, утворанае на рацэ Дубравенцы.

Пашкоджаныя караедам дрэвы высякаюцца. Сярод лесу ўтвараюцца пусткі, якія зарастаюць кустоўем

Thursday, January 2, 2020

“Ідэя Х” у 2019-м: Сашкрэбсці з сябе рускі знак якасці і сказаць — мы беларусы | euroradio.fm

“Ідэя Х” у 2019-м: Сашкрэбсці з сябе рускі знак якасці і сказаць — мы беларусы | euroradio.fm: Падводзім прамежкавыя вынікі праграмы “Ідэя Х”. Ніжэй — фрагменты гутарак пра нацыянальную ідэю, якія адбыліся на Еўрарадыё ў 2019 годзе. Гэта не коска і не кропка ў праекце, а толькі спроба падштурхнуць і вас да разваг на тэму нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Вельмі важную тэму, мяркуючы па апошніх жарсцях вакол незалежнасці нашай краіны.

Thursday, December 26, 2019

У Палескім радыяцыйным запаведніку пабудуюць каняферму, цэх па перапрацоўцы рыбы | euroradio.fm

У Палескім радыяцыйным запаведніку пабудуюць каняферму, цэх па перапрацоўцы рыбы | euroradio.fm: Каняферма на 200 галоў з'явіцца ў вёсцы Варацец Хойніцкага раёна, за 40 км ад Чарнобыльскай АЭС. Цэх па перапрацоўцы рыбы будзе рэканструяваны ў саміх Хойніках (55 км ад ЧАЭС). А ў Нароўлі (60 км ад ЧАЭС) будзе створана новая дрэваапрацоўчая вытворчасць.

Wednesday, December 25, 2019

Брамнік зборнай па пляжным футболе Макарэвіч: «Неяк наш гімн не натхняе на неверагодныя поспехі». 21.by

Брамнік зборнай па пляжным футболе Макарэвіч: «Неяк наш гімн не натхняе на неверагодныя поспехі». 21.by: «Мой кум сказаў, што наш гімн праспяваць бадзёра ніводзін спявак не возьмецца. Тое, што мы мірныя людзі, сілы гартуем… Выходзіць пасля на гульню – гэта значыць, мы згодныя на нічыю дакладна. Неяк гімн не натхняе на неверагодныя поспехі», – усміхаецца Валерый.

Зима в Беларусь заглянет в выходные