Friday, September 30, 2011

«І усё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі!»: З0 верасня Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч святкуе 80-годдзе. У літаратуры Ніл Гілевіч 65 гадоў — першыя яго вершы з’явіліся ў друку ў 1946-м. Многія моманты біяграфіі аўтара першага беларускага рамана ў вершах самі сабой вартыя рамана — ад змены «савецкага» імя Нінел («Ленін» наадварот) на гучнае і кароткае Ніл да складання культавага «Сказа пра Лысую гару» і дваццацігадовага маўчання пра яго. Ад аўтарства хіта «Вы шуміце, бярозы» да сённяшніх смелых публіцыстычных вершаў.

No comments:

Post a Comment