Белавежская пушча можа зноў атрымаць дыплом Рады Еўропы: Эксперты Еўразвязу, якія працавалі ў Белавежскай пушчы напрыканцы верасня, прыйшлі да высновы, што ў Нацыянальным парку за апошнія чатыры гады адбыліся значныя перамены, а таму шанец вярнуць дыплом Рады Еўропы – досыць вялікі. “Важна, што цяпер праца ў парку арыентаваная на абарону прыроднага багацця, тады як у мінулыя гады кіраўніцтва больш цікавіў эканамічны складнік развіцця пушчы”, – заявіў эксперт Экгарт Кёйкен.
No comments:
Post a Comment