Sunday, November 20, 2011
На Віцебшчыне дзяцей вучаць нацыянальнай самасвядомасці ды экалогіі: Навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці рэалізоўваюць амаль 70 інавацыйных праектаў. Са словаў працаўніцы аддзелу інавацыйнага развіцця ўстановаў адукацыі Віцебскага абласнога інстытуту развіцця адукацыі Любові Віленчык, праца ахоплівае сістэму дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. “Мы рэалізоўваем доўгатэрміновыя праекты “Этнашкола” і “Этнасадок”, – кажа яна. – У школах у Наваполацку, Браслаўскім, Лёзненскім, Полацкім ды іншых раёнах асаблівая ўвага надаецца вывучэнню фальклору, традыцыйным рамёствам. Настаўнікі спрабуюць сфармаваць з вучняў людзей з высокім узроўнем нацыянальнай самасвядомасці”.
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment