«Прадаць прадпрыемствы, каб аддаць даўгі»: Беларусь зацікаўленая ў атрыманьні новага крэдыту МВФ, але можа абысьціся і безь яго, заявіла старшыня Нацыянальнага Банку Беларусі Надзея Ермакова пасьля таго, як Менск пакінула місія МВФ, якая працавала тут з 22 лютага па 6 сакавіка. Сапраўды, цяпер назіраюцца нейкія прыкметы стабілізацыі ў фінансавым становішчы — курс даляра стабільны, золатавалютныя запасы растуць. Можа, сапраўды сёньняшні стан беларускай эканомікі дазваляе пакуль абысьціся бяз новых замежных крэдытаў?
No comments:
Post a Comment