Monday, April 9, 2012
Гарадзенскія краязнаўцы рыхтуюць унікальную экскурсію: Арыгінальны маршрут рыхтуе краязнаўца Віктар Кірэеў адмыслова да фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”, які адбудзецца ў Горадні 25–27 траўня. «Экскурсія на тэму журналістыкі пасуе Горадні, як ніякаму іншаму гораду, – гаворыць Віктар Кірэеў. – Менавіта ў Горадні выйшаў першы інфармацыйны бюлетэнь на землях усяго Вялікага княства Літоўскага – “Awizy Grodzieńskie”. Адбылося гэта ў 70-я гады XVII стагоддзя, акурат тады, калі было вырашана праводзіць тут Сеймы Рэчы Паспалітай. Для паслоў і шляхты пісалі пра бягучыя падзеі палітычнага жыцця краю і замежжа».
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment