Sunday, May 13, 2012

Апытанне: МУС ператвараецца ў КДБ?: 11 траўня міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў страціў сваю пасаду на карысць былога працаўніка КДБ Ігара Шуневіча. Раней Шуневіч заняў месца намесніка міністра ўнутраных справаў Алега Пякарскага, які быў звольнены «ў звязку з правіннасцямі, якія дыскрэдытуюць званне працаўніка органаў унутраных справаў». А на пачатку снежня летась быў арыштаваны яшчэ адзін намеснік былога міністра Яўген Полудзень. Тады адмыслоўцы прадракалі ўзмацненне пазіцыяў КДБ. Апошнія перастаноўкі намесніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» Святлана Калінкіна пракаментавала як ператварэнне ўсіх сілавых структураў у КДБ.

No comments:

Post a Comment