У Вене адбудзецца працэс над аўстрыйскім сябрам Лукашэнкі: У панядзелак у венскім крымінальным судзе распачнецца судовы працэс над самым магутным чалавекам у аўстрыйскім спорце, колішнім цягам 25 гадоў генэральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэту Гайнцам Юнгвіртам, паведамляюць аўстрыйскія выданьні «Die Presse», «Kurier» ды іншыя. У аўторак на судовае паседжаньне ў якасьці сьведкі для дачы паказаньняў пад прысягай запрошаны былы шматгадовы прэзыдэнт НАК і шэф сеткі Casinos Austria Леа Вальнэр.
No comments:
Post a Comment