Пахваліў... Удзельнік параду назваў Лукашэнку Сталіным: Цэнтральнай падзеяй святкавання Дня Перамогі ў Менску стала ўрачыстае шэсце ветэранаў ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. Ачоліў калону Аляксандр Лукашэнка ды іншыя вышэйшыя службовыя асобы. У шэсці ўзялі ўдзел каля 10 тыс. чалавек, сярод іх ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. На афіцыйныя імпрэзы з нагоды Дня Перамогі былі запрошаныя кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў краінаў Еўразвязу і ЗША.
No comments:
Post a Comment