Wednesday, July 11, 2012

Запрашаем на вандроўку «Магдэбурская Гародня»:
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” запрашаюць у сяброўскую вандроўку «Магдэбурская Гародня» з серыі «Падарожжа ў Еўропу».

15 ліпеня 2012 г.
У праграме:
Наведванне старадаўняга беларускага гораду і знаёмства з Царквой Св. Барыса і Глеба (Каложская царква), Фарным касцёлам і комплексам езуіцкага кляштару і калегіуму, Бернардынскім касцёлам і кляштарам, Францішканскім касцёлам і кляштарам, Касцёлам і кляштарам брыгітак, Старым і Новым замкамі, Харальнай сінагогай, Архітэктурным комплексам Гарадніцы і іншымі помнікамі архітэктуры і горадабудаўніцтва Гародні.
Па справах запісу, і каб атрымаць дадатковую інфармацыю і расклад будучых вандровак пытайцеся тут:

+375 29 1694811 (Юрый Меляшкевіч)

No comments:

Post a Comment