2 жніўня адзначаецца Дзень дэсантніка. Гісторыя гэтага свята сягае ў 1930 год, калі пад Ленінградам быў створаны першы авіямотадэсантны атрад. Гэты дзень адзначаецца як Дзень дэсантніка на ўсёй постсавецкай прасторы.
- Віктар Сазонаў
Вось як апісвае сваю службу сам Віктар:
— Служыў я ў Чэхаславакіі пры бальшавіках. 1981—1983 гады. 18 кастрычніка, у дзень, калі мне споўнілася 18, мяне забралі ў войска. Праз нейкі час апынуўся ў ЧССР у школе разведчыка. Там былі такія савецкія войскі. Пасля — рота спецыяльнага прызначэння. Вайсковая спецыяльнасць — старшы разведчык. Служба цяжкая, але не сумная. Я рады, што там быў. Спазнаў вайсковае жыццё, навучыўся быць салдатам і дэсантнікам. Упершыню ад чэхаў даведаўся пра Пражскую вясну.
- Такім Віктар Сазонаў прыйшоў з войска
— Дзень дэсантніка святкую з сябрамі-дэсантнікамі, калі яны выходзяць на мяне. Або з сённяшнімі сябрамі-адраджэнцамі, бо я іх усіх лічу ваярамі. Публічных святкаванняў не люблю, у фантаны стараюся не скакаць. Лічу, што маёй заслугі ў тым, што я служыў у дэсанце, няма. Проста так атрымалася. Узялі і завезлі. А я служыў там, дзе загадалі.
- «Беларусы майго прызыву. Тры Віці і Вова. Віця Вярбіцкі (Семярнікі, Ашмяншчына), я (Гальшаны, Ашмяншчына), Віця Дыбуль (Кобрын), Воўка Ганчарук (Горадня). Мы сябравалі і размаўлялі між сабой у савецкім войску толькі па-беларуску. Чэхаславакія, 1983 г.»
- «А гэтыя хлопцы, мае знаёмыя чэхаславацкія дзескантнікі, упершыню расказалі мне пра Пражскую вясну. Гэта было ў 1982-м. Я тады зайздросціў іх агульнанацыянальнай празе да Волі і Незалежнасці. І марыў, што некалі Вясна прыйдзе і да нас».
Размаўляў Андрэй Мялешка
No comments:
Post a Comment